Мікіта Емельянаў пераведзены ў ШІЗА

Актывіст Мікіта Емельянаў, які зараз знаходзіцца ў СІЗА-1, атрымаў пяць сутак ізалятара. У знак пратэста супраць забароны на ліставанне ён адправіў на волю лісты з выявамі супрацоўнікаў МУС з сваімі каментарамі. Пры гэтым, як пішуць паплечнікі Мікіты ў суполцы dissidentby ў фэйсбуку, ён выдатна ўсведамляў, што лісты трапяць да цэнзара.

Нагадаем, Мікіта Емельянаў разам з Іванам Камаром былі затрыманыя 20 кастрычніка. На дадзены момант супраць анархіста распачаты крымінальныя справы па артыкулах: 

  • арт. 341 (Апаганьваньне будынкаў і псаванне маёмасці) за акцыю з фарбай будынка Мінгарсуда ў знак салідарнасці са Змітром Паліенкам.
  • ч.1 арт. 14, ч.2 арт. 295-3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў) + ч.1 арт.14, ч.1 арт. 344 (Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў або культурных каштоўнасцяў, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці) за атаку на Валадарку ў знак салідарнасці з вязнямі анархістамі і антыфашыстамі.
  • ч.2 арт. 295-3 + ч.2 арт. 344 за паўторную атаку на СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага.

Агулам Мікіту Емельянаву пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Паплечнікі Мікіты Емельянава заклікаюць падтрымаць вязня. Ліставаць яму можна на адрас: 

Мікіта Уладзіміравіч Емельянаў, вул. Валадарскага 2, СІЗА-1, 220030 Мінск, Беларусь.

Крыніца

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх