28 чэрвеня спаўняецца чатыры гады з дня стварэння «Калектываў салідарнасці» — сеткі актывіста:к і груп з Украіны, якая падтрымлівае антыаўтарытарыяў, што далучыліся да ўкраінскага руху супраціву, а таксама людзей, пацярпелых ад расійскага ўварвання.
Ад імя нашага калектыва мы хацелі бы заклікаць вас далучыцца да святкавання гэтага дня. Чытайце падрабязнасці ніжэй.
Чатыры гады працы і супраціву пад абстрэламі. Чатыры гады паездак па Еўропе з інфатурамі, сутыкнення са скепсісам, пагардлівымі рэакцыямі і адменамі мерапрыемстваў «за падтрымку вайны». Чатыры гады жалобы па таварышах і таварышках, забітых расійскім рэжымам. Чатыры гады болю і хвілін адчаю.
Але адначасова гэта чатыры гады ўшанавання жыцця насуперак смерці, якую нясе з сабой вайна.
За гэты час разам з нашымі прыхільнікамі па ўсім свеце «Калектывы салідарнасці» перадалі таварыш:кам дапамогу і абсталяванне на сотні тысяч еўра: транспартныя сродкі, дроны, медыцынскія матэрыялы, сродкі абароны, радыёстанцыі, адзенне і многае іншае.
Яны арганізавалі дзясяткі гуманітарных місій на лінію фронту і ў рэгіёнах, пацярпелых ад вайны, а таксама стварылі ўласную майстэрню па вытворчасці дронаў.
Нічога з гэтага не было б магчымым без міжнароднай салідарнасці. Мы дакладна ведаем: дыктатары падуць раней ці пазней — гісторыя гэта пацвярджае.
Мы ганарымся тым, што з’яўляемся часткай супраціву, які набліжае іх падзенне, і тым, што вы побач з намі. Гэта сапраўды неверагодна важна.
Таму мы хочам запрасіць вас адзначыць гэты дзень разам з намі!
Як далучыцца да святкавання дня нараджэння?
На працягу тыдня вакол 28 чэрвеня вы можаце арганізаваць мерапрыемства, каб распавесці пра «Калектывы салідарнасці» і сабраць ахвяраванні.
Гэта можа быць:
- інфармацыйная сустрэча, кінапаказ або дыскусія пра антыаўтарытарны супраціў ва Украіне;
- кактэйльная імпрэза, вячэра або пікнік для сяброў з данатам за ўваход;
- расклады таро, тату-сеансы, продаж мастацкіх работ, турнір па настольным тэнісе або шахматах з унёскам за ўдзел;
- або вы можаце папрасіць сяброўскі бар, сацыяльны цэнтр ці актывісцкую прастору пералічыць нам частку свайго даходу за гэты дзень.
Уключайце творчае мысленне!
Ня варта рабіць з гэтага нейкую непад“ёмную задачу, проста добра правядзіце час і збярыце столькі сродкаў, колькі атрымаецца.
50 еўра з кожнага з 20 невялікіх мерапрыемстваў — гэта ўжо 1000 еўра для нас.
І, калі ласка, расказвайце пра свае планы або публікуйце справаздачы са святкаванняў, пазначаючы нас. Так мы сапраўды будзем адчуваць сувязь на адлегласці і павялічым бачнасць нашай супольнасці.
Дашліце нам падарунак на дзень нараджэння праз PayPal: solidaritycollectives_ua@proton.me
Іншыя спосабы падтрымаць нас шукайце на старонцы www.solidaritycollectives.org
Няхай жыццё пераможа!
