Анархісты зладзілі акцыю салідарнасці з затрыманымі ў Варшаве

24 сакавіка беларускія і польскія анархісты зладзілі каля берарускага пасольства у Варшаве акцыю салідарнасці з затрыманымі актывіст(к)амі ў Беларусі.

“Нашая зброя – салідарнасць!

Мы патрэбуем вызваліць усіх затрыманых удзельнікаў дэманстрацыяў у Беларусі, спыніць палітычны пераслед актывістаў, анархістаў і журналістаў. Мы патрабуем спыніць міліцэйскае беззаконне і адмяніць Дэкрэт №3″ – заявілі ўдзельнікі пікету.

Актывісты заклікалі:
“Для народу дармаед – бюракрат, чыноўнік, мент”,
“Хватит чая с малиновым вареньем”,
“Салідарнасць – нашая зброя”,
“Свабоду палітвязням”.
Агулам у пікеце ўзялі ўдзел 50-60 чалавек.
Акцыі салідарнасці з рэпрэсаванымі актывіст(к)амі адбыліся таксама ў Кракове, Гданьску, Львове, Лондане, Хельсінкі і інш.

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх