Агляд рэпрэсій супраць анархістаў і антыфашыстаў Беларусі ў 2015 годзе/Обзор репрессий против анархистов и антифашистов Беларуси в 2015 году

Текст на русском ниже

Агляд рэпрэсій мы пачнём з завяршэння эпапеі, якая цягнулася з 2010 году — справы анархістаў.

22 жніўня на свабоду выйшлі анархісты Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок і Арцём Пракапенка. Таксама былі вызваленыя Яўген Васьковіч* і яшчэ двое зняволеных, якія не маюць да анархізму нават ускоснага дачынення.
Але мы памятаем, што ўвесь час зняволення з палітвязняў і іх родных працягвалі здзеквацца.
26 лютага Мікалаю Дзядку прысудзілі яшчэ адзін год пазбаўлення волі па абсурдным артыкуле 411 КК «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі» турмы (http://abc-belarus.org/?p=5809). Мікалай выказаў пажаданне быць апошнім асуджаным па гэтым артыкуле, які дазваляе адміністрацыі турмы трымаць чалавека ў ёй вечна.
У калоніі ў Горках, куды Мікалая Дзядка перавялі ў траўні, яму адмаўлялі ў сустрэчы з адвакатам. Па-ранейшаму яго часта змяшчалі ў штрафны ізалятар (42 дні толькі за травень і чэрвень 2015 года), і ў выніку перавялі ў памяшканне камернага тыпу. 20 траўня ў знак пратэста супраць катавання нізкай тэмпературай палітвязень нанёс сабе рэзаныя раны рук і жывата (http://abc-belarus.org/?p=6044).
Ігар Аліневіч з пачатку года не менш за чатыры разы сядзеў у штрафным ізалятары. Лісты ад яго ішлі са спазненнямі і перабоямі, званкі дадому таксама былі рэдкімі (https://abc-belarus.org/?p=6271).
Арцём Пракапенка ў лютым напісаў прашэнне аб памілаванні. Адказ яму агучылі толькі ў красавіку, і ён быў адмоўны (http://abc-belarus.org/?p=5940).
Мы радыя за хлопцаў, але варта памятаць, што палітычныя вязні ў Беларусі і надалей ёсць. Апрача супрацоўнікаў праваабарончай арганізацыі «Платформа» Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага, гэта таксама антыфашысты (падрабязней пра іх ніжэй).
Далей мы разгледзім даволі шматлікія выпадкі адміністрацыйнага пераследу па палітычных матывах.
10 студзеня ў менскім клубе «Піраты» праходзіў панк-канцэрт, які быў сарваны мянтамі. Паўтары гадзіны слухачы прастаялі тварам да сцяны, пакуль мянты перапісвалі асабістыя дадзеныя ўсіх, канфіскоўвалі дыстра і калупаліся ў заплечніках некаторых наведнікаў (http://abc-belarus.org/?p=5460). 12 студзеня траіх затрыманых асудзілі за «дробнае хуліганства» (яны нібыта «лаяліся»)(http://abc-belarus.org/?p=5480).
Паліцэйскія рэйды на канцэрты і арышты па іх выніках — не навіна. Навіной было тое, што дваіх з затрыманых таксама спрабавалі судзіць за «распаўсюд экстрэмісцкай літаратуры». Суддзя вярнуў пратаколы на дапрацоўку мянтам (https://abc-belarus.org/?p=5480), і апошнія іх так ніколі і не дапрацавалі. Але адабраную літаратуру і аўдыёносьбіты не вярнулі. Іх дагэтуль правяраюць на «экстрэмізм» (https://abc-belarus.org/?p=6436).
Пасля таго, як у падтрымку затрыманых на канцэрце прайшлі акцыі салідарнасці (16 студзеня http://abc-belarus.org/?p=5509), мянты адвольна затрымалі, а суддзі нахабна асудзілі на адміністрацыйны арышт 6 чалавек. Сувязь арыштаваных з акцыямі не спрабавалі даказваць, іх абвінавачвалі ў непадпарадкаванні мянтам і «дробным хуліганстве» 
Многім наведнікам канцэрта вынеслі афіцыйныя «папярэджанні аб недапушчальнасці экстрэмісцкай дзейнасці» (https://abc-belarus.org/?p=5532). Адзін з тых, хто атрымаў такое папярэджанне, паспяхова абскардзіў яго ў судзе (https://abc-belarus.org/?p=5792), бо нават беларускія законы пакуль не дазваляюць назваць «экстрэмізмам» наведванне анарха-панк канцэрта.
Давядзецца адхіліцца і на звязаныя з пералічанымі вышэй падзеямі крымінальныя справы. Ужо затрыманым пасля акцыі салідарнасці 16 студзеня следчыя пагражалі абвінавачваннямі па артыкуле 339.2 КК (хуліганства групай асоб) з-за голага азадку, прысутнага на фотаздымку акцыі ля РАУСа, які нібыта падарваў усе маральныя ўстоі беларускага грамадства. У траўні стала вядома, што заведзеная справа па артыкуле 391 КК «Абраза суддзі ці народнага засядацеля». Яшчэ 29 студзеня ў двары дома, дзе жыве суддзя Камушкін, былі расклееныя ўлёткі, якія паведамлялі, што Камушкін выносіць несправядлівыя прысуды і прыцягвае ў якасці абвінавачаных заведама невінаватых. Раней Камушкін асудзіў некалькі анархістаў на 65 содняў арышту ў сукупнасці. Па крымінальнай справе некалькі чалавек было дапытана ў якасці сведак (https://abc-belarus.org/?p=5981). Далей за допыты сведак абедзьве справы пакуль не прасунуліся. Але не варта расслабляцца іх могуць узгадаць пры чарговым хапуне і прызначыць каго-небудзь вінаватым (пры неабходнасці сведкі абвінавачання знойдуцца, можаце не сумнявацца).
1 жніўня міліцыя ўварвалася на яшчэ адзін панк-канцэрт — на вольным паветры пад Менскам. Большасць наведнікаў была затрыманая, на 5 з іх склалі пратаколы. Некалькіх затрыманых моцна збілі (https://abc-belarus.org/?p=6260). 3 жніўня суддзя вярнуў пратаколы на дапрацоўку(https://abc-belarus.org/?p=6268). Відаць па ўсім, мянты не рабілі спробаў «дапрацаваць» гэтыя пратаколы. Некаторыя збітыя знялі пабоі і падалі заяву ў следчы камітэт. СК Менскага раёну дагэтуль «праводзіць праверку». Канфіскаваную падчас нападу на канцэрт апаратуру дагэтуль не вярнулі (https://abc-belarus.org/?p=6424).
У дзень прэзідэнцкіх выбараў, 11 кастрычніка, 5 анархістаў былі затрыманыя ў Менску (https://abc-belarus.org/?p=6385). На іх склалі пратаколы па артыкуле «Дробнае хуліганства», але на наступны дзень выпусцілі — суды не адбыліся (https://abc-belarus.org/?p=6392).
Напачатку студзеня 2015 года ў Гародні былі праведзеныя ператрусы ў 9 антыфашістаў. Праводзіліся ператрусы на падставе пастановы аб адміністрацыйнай справе па расклейцы налепак «Антыфашыстоўскі супраціў». Пры гэтым у падазраваных канфіскоўваліся кампутары і тэлефоны, іх выклікалі ў РАУС на гутаркі. Пасля гэтага на 2-х чалавек былі складзеныя пратаколы па артыкуле 17.11 адміністрацыйнага кодэкса РБ «выраб, распаўсюджванне і (або) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» і вынесены штрафы ў памеры 20 і 25 базавых велічынь(https://abc-belarus.org/?p=5580).
Таксама ў Гародні ў жніўні быў затрыманы яшчэ адзін антыфашыст. Супрацоўнікі АМАПа спынілі хлопца на вуліцы, даглядзелі, знайшлі пры ім тыя ж налепкі. Потым даставілі ў пастарунак, дзе ён правёў амаль суткі. Допыт вялі без пратакола, сфатаграфавалі, знялі адбіткі пальцаў і адпусцілі (https://abc-belarus.org/?p=6283).
У Берасці 23 лютага 5 чалавек асудзілі на штрафы за акцыю памяці расійскіх і чэшскага антыфашыстаў Станіслава Маркелава, Анастасіі Бабуравай і Яна Кучэры (https://abc-belarus.org/?p=5817). Сама акцыя адбылася 19 студзеня, пасля яе 8 чалавек затрымалі і даставілі ў РАУС(http://abc-belarus.org/?p=5766).
Таксама ў 2015 годзе адбыліся суды па крымінальных справах супраць антыфашыстаў.
Напрыканцы 2014 года быў затрыманы Ўлад Лянько, антыфашыст з Івацевічаў, за бойку з неанацыстамі. Яго абвінавацілі па артыкулах КК 339.2 (хуліганства групай асобаў) і 147.2 (прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў). У верасні 2015 года Ўлад быў асуджаны да 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, таксама прызначаная кампенсацыя пацярпеламу ў памеры 20 мільёнаў рублёў (https://abc-belarus.org/?p=6357).
Была адноўленая справа аб бойцы з неанацыстамі,па якой яшчэ ў 2014 годзе асудзілі Дзмітрыя Званько да 5 гадоў пазбаўлення волі. У гэтым годзе трымалі ў СІЗА №6 г. Брэста ў статусе падазраваных былых сведкаў Рамана Богдана і Дзмітрыя Сцяшэнку (апошні ўжо 2 гады адбываў пакаранне з абмежаваннем свабоды за іншую бойку з неанацыстамі).
У сярэдзіне года пачаліся судовыя паседжанні, які проходзілі ў закрытым рэжыме.
Антыфашыстаў асудзілі па артыкулах 339.3 (злоснае хуліганства групай асобаў) і 147.2 (нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў). У гэтым жа годзе адбыўся і касацыйны суд, які змякчыў пакаранне і перакваліфікаваў іх дзеянні з трэцяй на другую частку артыкула 339.
У выніку Раман Богдан асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму (арт. 339.2 і арт. 147.2) і выплату пазову пацярпелым у памеры прыкладна 64 мільёны рублёў. Дзмітрый Сцяшэнка прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму (арт. 339.2) і выплаце пазову пацярпелым у памеры 3,5 мільёны рублёў. 
Апрача ўмоўна «законных» спосабаў прыціснуць анархісцкі рух, карныя органы ўжывалі і адкрыта незаконныя спосабы.
Так, працягваліся званкі з мянтоўкі з прапановай прыйсці да ўчастковага на «гутарку», ці прыйсці ў РАУС, каб напісаць «тлумачальную» і г. д.(https://abc-belarus.org/?p=5969). Мы неаднаразова пісалі раней і будзем пісаць у далейшым, што на такія запрашэнні не варта паддавацца.
Таксама нам вядома пра некалькі выпадкаў збіцця актывістаў мянтамі пры затрыманні ці ў пастарунках. Мы лічым, што такія выпадкі трэба абавязкова агучваць, указваць дзе, калі і (калі вядома) хто збіваў людзей. Таксама мы лічым, што неабходна здымаць пабоі і спрабаваць узбудзіць крымінальныя справы супраць агрэсараў (падаваць заявы). У нас няма веры ў законы, следчы камітэт ці суды, але нават ціха “замятая” ў следчым камітэце заява будзе каштаваць мянтам-злачынцам нерваў пры правядзенні праверак; верагодна, хтосьці з іх наступным разам не будзе павышаны ў званні і г.д. Мы спадзяемся, што ў выпадку масавага і арганізаванага супраціву паліцэйскаму гвалту з боку мірных жыхароў міліцыя стане менш нахабнай і колькасць гвалту зменшыцца. Мы таксама прызнаем права ахвяр паліцэйскага гвалту на помсту (толькі нешта пакуль мы не чулі пра такія выпадкі).
Такім чынам, нягледзячы на выхад з турмаў у 2015 годзе некаторых анархістаў-палітвязняў, колькасць паліцэйскіх рэпрэсій супраць анархістаў і антыфашыстаў не зменьшылася. Гэта значыць, што анархісцкі і антыфашысцкі рухі ўспрымаюцца ўладамі як пагроза наяўным парадкам. Па меры пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў краіне варта чакаць узмацнення рэпрэсій супраць усіх незадаволеных, у тым ліку і анархістаў. Таму, таварышы, заклікаем вас ведаць свае правы, карыстацца спецыяльным праграмным забеспячэннем для ананімнасці ў інтэрнэце і клапаціцца пра сваю фізічную бяспеку.
*Да пытання аб немагчымасці падтрымкі груп, якія злучаюць антыаўтарытарныя ідэі і нацыяналізм http://abc-belarus.org/?p=4901

Обзор репрессий мы начнем с завершившейся эпопеи, которая длилась с 2010 года – дела анархистов.
22 августа на свободу вышли анархисты Игорь Олиневич, Николай Дедок и Артем Прокопенко. Также были освобождены Евгений Васькович* и еще двое заключенных, которые не имеют к анархизму даже косвенного отношения.
Но мы помним, что все время заключения над политзаключенными и их родными продолжали издеваться.
26 февраля Николаю Дедку присудили еще один год лишения свободы по абсурдной статье 411 УК «злостное неповиновение требованиям администрации» тюрьмы (http://abc-belarus.org/?p=5809). Николай выразил пожелание быть последним осужденным по этой статье, которая позволяет администрации тюрьмы держать человека в ней вечно.
В колонии в Горках, куда Николая Дедка перевели в мае, ему отказывали во встрече с адвокатом. По-прежнему его часто помещали в штрафной изолятор (42 дня только за май и июнь 2015 года), и в итоге перевели в помещение камерного типа. 20 мая в знак протеста против пыток низкой температурой политзаключенный нанес себе резаные раны рук и живота (http://abc-belarus.org/?p=6044).
Игорь Олиневич с начала года не менее четырех раз сидел в штрафном изоляторе. Письма от него шли с опозданиями и перебоями, звонки домой также были редкими (https://abc-belarus.org/?p=6271).
Артем Прокопенко в феврале написал прошение о помиловании. Ответ ему озвучили только в апреле, и он был отрицательный (http://abc-belarus.org/?p=5940).
Мы рады за ребят, но следует помнить, что политические заключенные в Беларуси есть до сих пор. Кроме сотрудников правозащитной организации «Платформа» Андрея Бондаренко и Михаила Жемчужного, это также антифашисты (подробнее о них ниже).
Далее мы рассмотрим довольно многочисленные случаи административного преследования по политическим мотивам.
10 января в минском клубе «Пираты» проходил панк-концерт, который был сорван ментами. Полтора часа слушатели простояли лицом к стене, пока менты переписывали личные данные всех, изымали дистро и ковырялись в рюкзаках некоторых посетителей (http://abc-belarus.org/?p=5460). 12 января троих задержанных осудили за «мелкое хулиганство» (они якобы «ругались матом»)(http://abc-belarus.org/?p=5480).
Полицейские рейды на концерты и аресты по их результатам – не новость. Новостью было то, что двоих из задержанных также пытались судить за «распространение экстремистской литературы». Судья вернул протоколы на доработку ментам (https://abc-belarus.org/?p=5480), а последние их так и не доработали. Но отобранную литературу и аудионосители не вернули. Их до сих пор проверяют на «экстремизм» (https://abc-belarus.org/?p=6436).
После того, как в поддержку задержанных на концерте прошли акции солидарности (16января http://abc-belarus.org/?p=5509), менты произвольно задержали, а судьи нагло приговорили к административным арестам 6 человек. Связь арестованных с акциями не пытались доказывать, их обвиняли в неповиновении ментам и «мелком хулиганстве»(https://abc-belarus.org/?p=5695).
Многим посетителям концерта вынесли официальные «предупреждения о недопустимости экстремистской деятельности» (https://abc-belarus.org/?p=5532). Один из тех, кто получил такое предупреждение, успешно обжаловал его в суде (https://abc-belarus.org/?p=5792), ведь даже белорусские законы пока не позволяют назвать «экстремизмом» посещение анархо-панк концерта.
Придется здесь упомянуть и связанные с вышеперечисленными событиями уголовные дела. Уже задержанным после акции солидарности 16 января следователи угрожали обвинениями по статье 339.2 УК (хулиганство группой лиц) из-за голой задницы, присутствующего на фото акции у РОВД, который якобы взорвал все моральные устои белорусского общества. В мае стало известно, что возбуждено дело по статье 391 УК «Оскорбление судьи или народного заседателя». Еще 29 января во дворе дома, где живет судья Камушкин, были расклеены листовки, которые сообщали, что Камушкин выносит несправедливые приговоры и привлекает в качестве обвиняемых заведомо невиновных. Ранее Камушкин осудил несколько анархистов на 65 суток ареста в совокупности. По уголовному делу несколько человек было допрошено в качестве свидетелей (https://abc-belarus.org/?p=5981). Дальше чем допросы свидетелей оба дела пока не продвинулись. Но не стоит расслабляться – их могут припомнить при очередном хапуне и назначить кого-либо виновным (при необходимости свидетели обвинения найдутся, можете не сомневаться).
1 августа милиция ворвалась на еще один панк-концерт – на открытом воздухе под Минском. Большинство посетителей было задержано, на 5-х из них составили протоколы. Нескольких задержанных сильно избили (https://abc-belarus.org/?p=6260). 3 августа судья вернул протоколы на доработку (https://abc-belarus.org/?p=6268). Судя по всему, менты не делали попыток «доработать» эти протоколы. Некоторые избитые сняли побои и подали заявление в следственный комитет. СК Минского района до сих пор «проводит проверку» .Изъятую во время нападения на концерт аппаратуру до сих пор не вернули (https://abc-belarus.org/?p=6424).
В день президентских выборов, 11 октября, 5 анархистов были задержаны в Минске (https://abc-belarus.org/?p=6385). На них составили протоколы по статье «мелкое хулиганство», но на следующий день выпустили – суды не состоялись (https://abc-belarus.org/?p=6392).
В начале января 2015 года в Гродно были проведены обыски у 9 антифашистов. Проводились обыски на основании постановления об административном деле по расклейке наклеек «антифашистское сопротивление». При этом у подозреваемых изымались компьютеры и телефоны, их вызывали в РОВД на беседы. После этого на 2-х человек были составлены протоколы по статье 17.11 административного кодекса РБ «изготовление, распространение и(или) хранение экстремистских материалов» и вынесены штрафы в размере 20 и 25 базовых величин (http://abc-belarus.org/?p=5580).
Такжев Гродно в августе был задержан еще одинантифашист. Сотрудники ОМОНа остановили молодого человека на улице, досмотрели, нашли при нем те же наклейки. Потом доставили в участок, где он провел почти сутки. Допрос вели без протокола, сфотографировали, сняли отпечатки пальцев и отпустили (https://abc-belarus.org/?p=6283).
В Бресте 23 февраля 5 человек осудили на штрафы за акцию памяти российских и чешского антифашистов Станислава Маркелова, Анастасии Бабуровой и Яна Кучеры (https://abc-belarus.org/?p=5817). Сама акция прошла 19 января, после неё 8 человек задержали и доставили в РОВД (http://abc-belarus.org/?p=5766).
Также в 2015 году состоялись суды по уголовным делам против антифашистов.
В конце 2014 был задержан Влад Ленько, антифашист из Ивацевичей, за драку с неонацистами. Его обвинили по статьям УК 339.2 (хулиганство группой лиц) и 147.2 (причинение тяжких телесных повреждений). В сентябре 2015 года Влад был приговорен к 6 годам заключения в колонии усиленного режима, также назначена компенсация пострадавшему в размере 20 миллионов белорусских рублей (https://abc-belarus.org/?p=6357).
Было восстановлено дело о драке с неонацистами, по которой еще в 2014 году осудили Дмитрия Званько на 5 лет лишения свободы. В 2015 году бывших свидетелей  по этому делу держали в СИЗО №6 г. Бреста и перевели в статус подозреваемых – Романа Богдана и Дмитрия Стешенко (последний уже 2 года отбывал наказание с ограничением свободы за другую драку с неонацистами).
В середине года начались судебные заседания, которые проходили в закрытом режиме.
Антифашистов осудили по статьям 339.3 (злостное хулиганство группой лиц) и 147.2 (нанесение тяжких телесных повреждений)(http://abc-belarus.org/?p=6374). В этом же году состоялся и кассационный суд, который смягчил наказание и переквалифицировал их действия с третьей на вторую часть статьи 339.
В результате Роман Богдан осужден на 6 лет лишения свободы в колонии усиленного режима (ст. 339.2 и ст. 147.2) и выплату иска пострадавшим в размере примерно 64 миллионов белорусских рублей. Дмитрий Стешенко приговорен к 3 годам лишения свободы в колонии усиленного режима (ст. 339.2) и выплате иска пострадавшим в размере 3,5 миллиона белорусских рублей (http://abc-belarus.org/?p=6491).
Кроме условно «законных» способов прижать анархическое движение, карательные органы применяли и откровенно незаконные способы.
Так, продолжались звонки от ментов с предложением прийти к участковому на «беседу», прийти в РОВД, чтобы написать «объяснительную» и т. д.(https://abc-belarus.org/?p=5969). Мы неоднократно писали раньше и будем писать в дальнейшем, что на такие приглашения не стоит поддаваться.
Также нам известно о нескольких случаях избиения активистов ментами при задержании или в отделениях. Мы считаем, что такие случаи надо обязательно озвучивать, указывать где, когда и (если известно) кто избивал людей. Также мы считаем, что необходимо снимать побои и пытаться возбудить уголовные дела против агрессоров (подавать заявления). У нас нет веры в законы, следственный комитет или суды, но даже тихо “замятое” в следственном комитете заявление будет стоить ментам-преступникам нервов при проведении проверок; вероятно, кто-то из них в следующий раз не будет повышен в звании и т.д. Мы надеемся, что в случае массового и организованного сопротивления полицейскому беспределу со стороны мирных жителей милиция перестанет быть такой наглой и количество фактов насилия уменьшится. Мы также признаем право жертв полицейского насилия на месть (только что-то пока мы не слышали о таких случаях).
Таким образом, несмотря на выход из тюрем в 2015 году нескольких анархистов-политзаключенных, количество полицейских репрессий против анархистов и антифашистов не уменьшилось. Это значит, что анархическое и антифашистское движения воспринимаются властями как угроза существующим порядкам. По мере ухудшения экономической ситуации в стране следует ожидать усиления репрессий против всех недовольных, включая и анархистов. Поэтому, товарищи, призываем вас знать свои права, пользоваться специальным программным обеспечением для анонимности в интернете и заботиться о своей физической безопасности.
*К вопросу о невозможности поддержки групп, соединяющих антиавторитарные идеи и национализм (http://abc-belarus.org/?p=4901).

2 комментария к “Агляд рэпрэсій супраць анархістаў і антыфашыстаў Беларусі ў 2015 годзе/Обзор репрессий против анархистов и антифашистов Беларуси в 2015 году”

    1. ABC-Belarus

      Оригинал был на беларуском, но мы подумали, что информация будет интересна и не жителям Беларуси, поэтому перевели.

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх