Палітвязень Мікалай Дзядок правёў 20 сутак у ШІЗА

dedok Палітвязень Мікалай Дзядок, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме №4, правёў у штрафным ізалятары 20 сутак. Турэмная адміністрацыя пакарала яго за парушэнне ўстаноўленай для зняволеных формы адзення. Пра гэта сайту spring96.org паведаміў бацька палітвязня Аляксандр Дзядок.

Літаральна праз дзень пасля дня народзінаў, 23 жніўня, Мікалаю вынеслі чарговае пакаранне – 20 сутак ШІЗА.
Палітвязень Мікалай Дзядок быў узяты пад варту з 3 верасня 2010 г., асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна г.Менску па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 4,5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэннем суду ад 5 снежня 2012 г. умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 г. Магілёва. Мае больш за 20 спагнанняў ад адміністрацыі калоніі і турмы.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *