Яўгену Васьковічу ўзмацнілі рэжым утрымання

Зняволенаму актывісту незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўгену Васьковічу зрабілі больш жорсткім рэжым утрымання ў папраўчай установе «Турма № 4».

Тры гады з сямі ён правядзе за кратамі ва ўмовах строгага рэжыму. Пра гэта актывіст паведаміў у лісьце сваёй маці.

«Ён піша: „12 кастрычніка мяне асудзілі на тры гады турмы. У той жа дзень мяне прывезлі ў турму. 14 кастрычніка перавялі ў камеру. Сядзім утрох. У сераду19-гамяне павялі на камісію па пастаноўцы на строгі рэжым.

На ёй далі дзесяць сутак карцару за абразу дзеючай улады. Потым дадавалі яшчэ суткі. У ШЫЗА правёў трыццаць сутак“.

Цяпер, як я разумею, яму належыцца адно кароткачасовае спатканне і адна бандэролька на год. У снежні нібыта можна будзе атрымаць спатканне».

***

​​Яўгена Васьковіча і двух прыхільнікаў ідэяў анархізму Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамалотава асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму за напад на будынак бабруйскага КДБ у кастрычніку 2010 года. Бабруйскі суд прызнаў іх вінаватымі ў злосным хуліганстве і ў наўмысным нанясенні шкоды ў асабліва буйных памерах.

Васьковіч прызнаў факт нападу, але не пакаяўся. Пракапенка і Сырамалотаў віну прызналі і раскаяліся. У ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году хлопцы кінулі ў будынак КДБ дзьве бутэлькі з «кактэйлем Молатава».

Да пераводу ў турму № 4 Васьковіч адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15. Вызвалены з гэтай калоніі палітвязень Аляксандр Маўчанаў паведаміў, што Яўген Васьковіч не падпарадкоўваецца загадам адміністрацыі калоніі, за што рэгулярна трапляе ў штрафны ізалятар.

Чытаць цалкам: http://nn.by/?c=ar&i=64202

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *