На палітвязьняў-анархістаў пачаўся новы віток ціску, каб прымусіць іх напісаць прашэньні аб памілаваньні, нягледзячы на тое, што ўсе яны абвешчаныя злоснымі парушальнікамі рэжыму. Арцёма Пракапенку, як і Ігара Аліневіча, пазбавілі кароткатэрміновага спатканьня з роднымі.
З шасьці асуджаных анархістаў прашэньне аб памілаваньні напісаў толькі Павал Сырамалотаў, які адбывае 7-гадовае пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 19. Арцём Пракапенка, які быў асуджаны разам з Сырамалотавым і Васьковічам па адной справе — за спробу падпалу дзьвярэй Бабруйскага КДБ, прашэньне падпісаць адмовіўся, паведаміла маці Арцёма спадарыня Віялета:
«Я яму казала, што Павал напісаў прашэньне, я раней ведала пра гэта. Арцём таксама кажа, што, падобна, дакладна напісаў, бо яму кіраўніцтва ставіла ў прыклад Пашу: маўляў, пішы і ты. Але Арцём кажа, што дарма Паша гэта зрабіў. Я ня раз яго прасіла напісаць, бацька ўвесь час кажа, што трэба падпісваць, каб выйсьці адтуль. Але ён кажа: „Не, я ня буду“. І ўсё…» …
Документ вносит дополнения в Положение о банке данных о гражданах Республики Беларусь, право на выезд которых из Республики Беларусь временно ограничено. Согласно новой редакции органы КГБ наделяются правом вносить в указанный банк данных граждан «в связи с тем, что они состоят на профилактическом учете в органах государственной безопасности Республики Беларусь».