Беларускі анархіст і палітычны ўцякач Дзмітрый Дубоўскі напярэдадні свайго дня нараджэння падрыхтаваў чарговае пасланне да змагароў з сістэмай. Працяг будзе апублікаваны ў новым нумары анархісцкага часопіса «Чёрное Знамя» ды на сайце «Рэвалюцыйнага Дзеяння».
Дзмітрый Дубоўскі, лета 2012
Жыццё на чужыне стварае свае аб’ектыўныя сітуацыі, згодна з якімі намячаецца адрозненне пазіцый, некалі ўласцівых вам як звычайнаму ўдзельніку анархісцкага руху, ад тых, калі ты ўжо з’яўляешся палітуцекачом, жорстка прыгнечаным дзяржавай. Нелегальныя ўмовы жыцця аўтаматычна запатрабуюць ад вас упарадкаваць свае паводзіны і стаўленне да ўсіх вашых мінулых прыхільнасцей, пачуцці, справы і многае іншае, што было ўласціва вам на Радзіме.
Улічваючы, што галоўным матывам, які змушае анарха-актывіста эміграваць з краіны свайго знаходжання, з’яўляецца намер усімі праўдамі і няпраўдамі застацца на волі, я распавяду аб найбольш значных асаблівасцях майго нелегальнага знаходжання ў Расіі і аб той мінімальнай сацыяльнай дыстанцыі, якую ў мэтах бяспекі варта вытрымліваць. Канешне, патрэбна б было яшчэ разабраць і прыватны бок жыццядзейнасці, бо немагчыма цалкам адасобіцца ад грамадскіх сфер і ўзаемаадносін з іншымі людзьмі. Я б нават сказаў, у выпадку, калі і ў Расіі разгарнуцца такія ж татальныя рэпрэсіі ў дачыненні да анархісцкага руху, як у нас на Беларусі, узаемадзеянне з радавымі грамадзянамі ў канцы канцоў можа стаць адзіным шанцам для выратавання на чужыне. На вялікі жаль, праз актывісцкую сетку сучаснага анарха-руху вас рана ці позна могуць вылічыць. Таму асноўнай мэтай анарха-эмігранта, які прыбыў у Расію, аўтаматычна становіцца здабыць максімальна бяспечны прытулак, не звязаны з актывісцкім асяроддзем. …
Дзмітрый Дубоўскі распавёў пра сваё нелегальнае жыццё ў РасiiПодробнее »

