Имя автора: abc-belarus

Працягваецца ціск на палітвязня Яўгена Васьковіча

Адміністрацыя Магілёўскай турмы абмяжоўвае Яўгена Васьковіча ў стасунках са знешнім светам. Ужо больш за месяц сваякі і сябры палітвязня не атрымліваюць ад яго лістоў. Пра гэта Беларускаму Радыё Рацыя паведаміў адказны сакратар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі. — І сам Яўген здолеў таксама паведаміць, што калі раней да яго даходзілі не толькі лісты, але і […]

Працягваецца ціск на палітвязня Яўгена Васьковіча Читать дальше »

Бацькі палітвязня Арцёма Пракапенкі ў лістападзе наведаюць сына

Дазвол на кароткатэрміновае спатканне дала адміністрацыя Магілёўскай калоніі. Пра гэта Беларускаму Радыё Рацыя паведаміла маці зняволенага актывіста Віялета Пракапенка. — Атрымліваецца, што пакуль прывядуць, туды-сюды – і 2 гадзіны. Сустрэча праз шкло, праз тэлефонную трубку. Вось і ўсё. Астатняе – па-ранейшаму. Працуе на металаапрацоўцы, штосьці там рэжа. Са здароўем усё добра. Вось паедзем, глянем на

Бацькі палітвязня Арцёма Пракапенкі ў лістападзе наведаюць сына Читать дальше »

Вязням на Акрэсціна цяпер таксама можна дасылаць лісты

Адміністрацыйна арыштаваныя вязні атрымалі магчымасць свабодна ліставацца. Пра гэта Еўрарадыё распавяла праваабаронца Наста Лойка. Па яе словах, такая мера прадугледжаная новымі нормамі Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Лойка: «Ім дазваляецца атрымліваць і дасылаць лісты і тэлеграмы без абмежавання колькасці. Гэта адбываецца за кошт саміх адміністрацыйна арыштаваных. Карэспандэнцыя, якая атрымоўваецца і дасылаецца, падлягае цэнзуры і парадак

Вязням на Акрэсціна цяпер таксама можна дасылаць лісты Читать дальше »

Мікалай Дзядок працягвае скардзіцца ў Вярхоўны суд

Бацька палітвязьня Мікалая Дзядка Аляксандр Дзядок распавёў апошнія навіны пра сына. «Піша, што ўсё ў яго ў парадку, здаровы, бадзёры. Рыхтуе чарговую наглядную скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суду. Хоча прайсьці ўсе судовыя нацыянальныя інстанцыі ад першай да апошняй. Будзе зноў скардзіцца на судовае рашэньне па ягонай справе. Існуе наступны парадак абскарджваньня: касацыйны і наглядны. Наглядных інстанцый некалькі і ён прайшоў амаль усе, застаўся толькі

Мікалай Дзядок працягвае скардзіцца ў Вярхоўны суд Читать дальше »

Аліневіча павіншавалі з Бутыркі яго чытачы

24 верасьня споўнілася 30 гадоў палітвязьню, асуджанаму Наваполацкай калёніі Ігару Аліневічу. «Я еду ў Магадан» на Бутырцы Адзін зь цяперашніх яе вязьняў, фігурант «Балотнай справы», 23-гадовы студэнт, антыфашыст Аляксей Паліховіч, арыштаваны летась у ліпені па падазрэньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках, накіраваў ліст падтрымкі і віншаваньне з нагоды 30-годзьдзя асуджанаму Наваполацкай калёніі Ігару Аліневічу.

Аліневіча павіншавалі з Бутыркі яго чытачы Читать дальше »

Прокрутить вверх