Аліневіча павіншавалі з Бутыркі яго чытачы

images24 верасьня споўнілася 30 гадоў палітвязьню, асуджанаму Наваполацкай калёніі Ігару Аліневічу.

«Я еду ў Магадан» на Бутырцы

Адзін зь цяперашніх яе вязьняў, фігурант «Балотнай справы», 23-гадовы студэнт, антыфашыст Аляксей Паліховіч, арыштаваны летась у ліпені па падазрэньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках, накіраваў ліст падтрымкі і віншаваньне з нагоды 30-годзьдзя асуджанаму Наваполацкай калёніі Ігару Аліневічу.

Лёша Полихович«Дружа! На Бутырцы цяпер мы маем ажно тры асобнікі тваёй кніжкі „Еду ў Магадан“. Ад усіх таварышаў, кінутых у турмы, і ад сябе таксама выказваю глыбокую павагу тваёй сіле, волі, цьвёрдасьці. Я ўпэўнены, ты выстаіш і вытрымаеш. У цябе вельмі слаўная мама (гэта мне жонка апавядае), і вы абое малайцы. Сьцены будуюць з адных і тых жа камянёў, у Маскве, у Менску ці Барсэлёне. Вашы сьцены вышэйшыя і таўсьцейшыя, але і яны паваляцца. Абавязкова. З салідарнасьцю — Лёша Паліховіч. Бутырка».
Згодна з прысудам Ігар Аліневіч мусіць сустрэць за кратамі 8 дзён народзінаў.

Што падарыць вязьню на дзень народзінаў — парады маці

открытки и письма…Маці Ігара Аліневіча Валянціна паказвае стос віншавальных лістоў, якія яе сын атрымаў у свае два папярэднія дні народзінаў у Наваполацкай папраўчай калёніі, а потым перадаў дамоў на захоўваньне. Большасьць адрасатаў — зусім незнаёмыя яму людзі, тым ня менш іх паштоўкі ды лісты Ігар лічыць вельмі дарагімі.

Валянціна Аліневіч шкадуе, што такая ўласьцівая многім людзям звычка падтрымаць чалавека ў бядзе ў наш прагматычны век усё больш і больш забываецца:

«Я ведаю, што вельмі многіх мужчын, бо ў асноўным зьняволеныя — гэта мужчыны, увогуле ніхто не падтрымлівае. Ім ня шлюць лістоў, да іх не прыяжджаюць на спатканьні. І вельмі-вельмі важна, каб была нейкая падтрымка ды цеплыня, хай сабе з боку нават і незнаёмых людзей. Неяк раней такая традыцыя падтрымкі была. Цяпер жа яна цалкам забытая. Але я веру ў законы цыркуляцыі, у законы Сусьвету: тое, што ты даеш — табе стакроць аддаецца. Калі ты, наадварот, нічога не аддаеш, а адварочваесься ад таго, хто трапіў у бяду, табе таксама нічога ня будзе».

Валянціна Аліневіч падзяляе думку, што дзень народзінаў — гэта ня проста дата, калі чалавек становіцца на год старэйшым. Кожны дзень народзінаў мае свой сакральны сэнс і азначае адпаведныя зьмены ў чалавеку, яго чарговае нараджэньне ды сьмерць. У такі дзень чалавек не павінен быць адзін. Нават калі ён у ізаляцыі, ён павінен ведаць, што іншыя думаюць пра яго.

В. ОлиневичАліневіч: «Ну як можна гэта прадэманстраваць вязьню? На жаль, у кожнай папраўчай установе пералік рэчаў, якія можна перадаць, строга абмежаваны. Свайму сыну я б з задавальненьнем зьвязала швэдар і шалік, каб кожны раз, надзяючы гэта, ён адчуваў бы маю цеплыню. Калі ён быў у СІЗА КДБ, я змагла яму зрабіць такі падарунак. Але ў  беларускіх  калёніях чамусьці дзейнічае загад, якія забараняе насіць швэдры. Хоць на зоне вельмі халодна і шмат людзей хварэюць ад пераахалоджваньня. Перадаць менавіта на дзень народзінаў нейкую харчовую перадачу, тую ж садавіну — немагчыма. Раней я перадавала нейкія часопісы і кнігі. Але апошнім разам мне вярнулі гэта назад. Застаецца што?.. Калі чалавек вернік, і нават нявернік, то можна пайсьці ў царкву і заказаць саракавуст за яго здароўе. Таксама — напісаць яму туды паштоўку, даслаць нейкі малюнак. Я, напрыклад, даслала яму паштоўку з мантажом фотак з нашага сямейнага альбома. Я ведаю, калі чалавек знаходзіцца ў такой абмежаванай замкнёнай прасторы, дзе кожны дзень адно і тое ж, — дык вось, добрыя словы плюс малюнкі, калі ён можа ўключыць сваю ўласную фантазію, — гэта ўсё пашырае кругагляд чалавека. Вось толькі такімі мэтадамі можам працаваць. Але яны спрацоўваюць».

«Сапраўдную цану паштоўкам пазнаеш менавіта ў такіх умовах»

3.09-1Сябар Ігара Аліневіча, 23-гадовы Аляксандар Францкевіч, які разам зь ім праходзіў па так званай справе анархістаў, нядаўна вызваліўся з Івацэвіцкай калёніі «Воўчыя норы». Пасьля вызваленьня Саша пасьпеў накіраваць Ігару за краты два лісты і атрымаць адказ на іх. Зразумела, павіншаваў сябра зь юбілеем.

«Наколькі я ведаю, Ігар цяпер у жылой зоне. Там у яго склалася нармальная кампанія… Звычайна, калі жылыя сэкцыі дружныя, то дзень народзінаў праходзіць добра. За гарбатай, прысмакамі ды шчырымі размовамі».

Сам Саша сустрэў за кратамі тры дні нараджэньня. Самы памятны — апошні, 23-ці. Гэты дзень ён рыхтаваўся сустрэць разам з маці (ім дазволілі працяглае спатканьне), аднак замест гэтага быў пакараны ПКТ (памяшканьнем камэрнага тыпу). Тым ня менш Сашу вельмі сардэчна віншавалі як сядзельцы зь ягонай камэры, так і з суседніх. Дарылі паштоўкі зь цёплымі пажаданьнямі. Сапраўдную цану такім простым знакам павагі пазнаеш менавіта ў такіх умовах.

открытки«Гэта вялікая падтрымка, — кажа Саша. — Калі малазнаёмыя ці зусім незнаёмыя людзі жадаюць табе самага добрага, адчуваеш, што ўсё недарэмна, што ты камусьці цікавы і неабыякавы. Да мяне за кратамі прыходзілі паштоўкі з розных краінаў сьвету. Здаралася так, што даходзілі яны няхутка. Напрыклад, у мяне дзень народзінаў у траўні, але віншавальныя лісты атрымліваў яшчэ ў чэрвені ды ліпені. Усё роўна было вельмі прыемна».

Дарэчы, перададзеная ад аднаго асуджанага другому паштоўка можа лічыцца парушэньнем унутранага распарадку, або, іншымі словамі, адчужэньнем прадметаў. З-за чаго кантралёры могуць скласьці рапарт на парушальнікаў, — адзначае былы палітвязень. Паводле ягоных словаў, правілы рэжыму часам настолькі абсурдныя, што іх ня ў стане выканаць аніводзін зэк. Адміністрацыя выкарыстоўвае ўсё гэта.

«Зразумела, што я не падпарадкаваўся ўсім рэжымным патрабаваньням. Напрыклад, мне маглі прапанаваць памыць прыбіральні, але я ня мог прыняць гэтага, бо такое робяць асуджаныя нізкага сацыяльнага статусу. Калі чалавек пагаджаецца, то ён сустракае зусім іншае стаўленьне да сябе з боку ЗК».

— Вы праходзілі па «справе анархістаў». Сядзельцаў цікавілі вашы анархічныя ідэі? А адміністрацыю? Яны пыталіся ў вас, што такое анархічны рух?

Францкевіч: «Людзі там абсалютна розныя. Многім абсалютна пляваць на палітыку. Іх адзіныя клопаты зьвязаныя з матэрыяльнымі рэчамі, дробным побытам, і акрамя ежы ды сну іх нічога больш не цікавіць. Нават свабода іх хвалюе з пункту гледжаньня побыту, таго, што там на волі будзе цяплей ды смачней. Тым ня менш былі людзі, якія цікавіліся анархізмам даволі сур’ёзна. Як ні дзіўна, але найбольш на гэтую тэму даводзілася размаўляць з камэрсантамі. Дарэчы, гэта найбольш палітычна актыўная катэгорыя на зоне. Здавалася б, анархізм — той рух, які ім як уласьнікам павінен быць абсалютна чужы. Адчувалася, што ў параўнаньні з абсалютна цынічнымі людзьмі, якія ўсё адрынаюць, у гэтых людзей былі нейкія прынцыпы, ад якіх нельга адступацца. Зь некаторымі з тых сядзельцаў я працягваю кантактаваць і цяпер».

«Што да адміністрацыі, — працягвае Францкевіч, — то яны ўспрымалі мяне найчасьцей як апазыцыянэра. Здаецца, толькі апэратыўнікі ведалі, хоць і павярхоўна, да чаго я насамрэч маю дачыненьне… Аднак нашмат болей іх цікавілі мае сувязі са СМІ, тое, што я магу перадаць з зоны на волю. Мае ж ідэі цікавілі мала».

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *