Яўген Васьковіч* – першае за чатыры гады зняволення спатканне з маці

23484Яўген Васьковіч, які напрыканцы мінулага года быў пераведзены з турмы ў калонію №15 Магілёва, атрымаў першае за чатыры гады зняволення спатканне з маці. Рушання Васьковіч паехала на суткавае спатканне адна, паведамляе сайт ПЦ “Вясна”.

-Бабулі Яўгена, Зоі Іванаўне, ужо цяжка выпраўляцца ў такую дарогу, таму я паехала адна, – расказала Рушання Васьковіч. – Нас пасялілі ў асобным пакойчыку, быў час пра ўсё паразмаўляць. Вельмі добрыя там былі ўмовы. Бабуля перадала яму хатнія блінцы, якія Жэня так моцна любіць, агулам я прывезла яму шмат ежы.

Але, на жаль, за суткі ён усё з’есці не змог, бо адвык ад тлустай і сытнай ежы, а з сабой узяць рэшту яму было нельга. Канешне, сын выглядае схуднелым, але ён ніколі і не быў “вялікім”. Кілаграм пяць ці нават больш скінуў.

Яўген Васьковіч ў калоніі старанна выконвае сваю працу і спадзяецца на датэрміновае вызваленне.

-Кажа, што ўжо лепей у яго пачало атрымлівацца шыць целагрэйкі. Канешне, на тое, што яго адпусцяць да выбараў, мы і не спадзяемся. Шмат чытае, калі ёсць вольны час, па магчымасці адказвае на лісты. Жэня вельмі ўдзячны ўсім за падтрымку, усіх абдымае! Кажа, як толькі вернецца да хаты, усіх сяброў збярэ і накрые для іх стол, – дадае Рушання Васьковіч.

* – К вопросу о невозможности поддержки групп, соединяющих антиавторитарные идеи и национализм

Источник

 

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх