Праваабаронцы салідарныя з арыштаванымі анархістамі

akciia_padtrymki_05.02.20155 лютага праваабаронцы “Вясны” правялі акцыю салідарнасці з актывістамі анархісцкага руху, беспадстаўна асуджанымі да арыштаў.

Апошнім часам было затрымана 6 актывістаў анархісцкага руха, у тым ліку і Аляксандр Францкевіч. Усіх затрыманых пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі ад 10 да 25 сутак. На кожнага быў складзены пратакол па арт. 23.4 “Непадпарадкаванне законным патрабаванням” супрацоўнікаў міліцыі, дваіх яшчэ абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы (арт.17.1 “Дробнае хуліганства”). Ёсць падставы меркаваць, што прычынай затрыманняў сталі акцыі супраць беспадстаўных арыштаў удзельнікаў панк-канцэрту ў клубе “Піраты”.

“Мы расцэньваем гэтыя арышты як класічны прыклад адвольных затрыманняў і выказваем салідарнасць з людзьмі, якія былі незаконна пазбаўлены волі. Такім чынам мы пратэстуем супраць практыкі выкарыстання адвольных затрыманняў у Беларусі, якія апошнім часам набылі сістэматычны характар і з’яўляюцца адным з відаў палітычных рэпрэсій супраць грамадска-актыўных людзей”, – патлумачыў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
akcii_arestakcii_avtozakakcii_dopros

Источник

3 комментария к “Праваабаронцы салідарныя з арыштаванымі анархістамі”

  1. кто ж будет защищать права, когда теперь и правозащитников попересажают

  2. Вот и работа для УБОПа. Группой лиц по предварительному сговору…

    А вообще ребята молодцы. Спасибо им можно сказать за поддержку!

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх