Як стала вядома, 2 лютагаў 16.00 на працу да Аляксандра Францкевіча прыйшлі супрацоўнікі органаў унутранных спраў.
Прычынай затрымання могуць быць акцыі, праведзеныя нядаўна актывістамі анархісцкага руху, а таксама фотаздымкі супраць адвольных затрыманняў, апублікаваныя ў інтэрнэце.
Францкевіч быў дастаўлены ў РУУС Савецкага раёна. Супрацоўнікі міліцыі адмаўляюцца назваць прычыну затрымання, але кажуць, што суд адбудзецца заўтра ў судзе Савецкага раёна.
На дадзены момант адбываюць адміністрацыйныя арышты 4 чалавекі, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыяваных масавых мерапрыемствах.
Нагадаем, Аляксандр Францкевіч быў прызнаны палітвязнем пасля таго, як у маі 2011 года яго асудзілі па гэтак званай “справе анархістаў” да трох гадоў пазбаўлення волі. У пачатку верасня 2013 года ён выйшаў на волю.
17.1 и 23.4. 25 суток.