ВЫП’ЕМ ЗА СМЕРЦЬ ДЫКТАТАРАЎ

28 чэрвеня спаўняецца чатыры гады з дня стварэння «Калектываў салідарнасці» — сеткі актывіста:к і груп з Украіны, якая падтрымлівае антыаўтарытарыяў, што далучыліся да ўкраінскага руху супраціву, а таксама людзей, пацярпелых ад расійскага ўварвання.

Ад імя нашага калектыва мы хацелі бы заклікаць вас далучыцца да святкавання гэтага дня. Чытайце падрабязнасці ніжэй.

Чатыры гады працы і супраціву пад абстрэламі. Чатыры гады паездак па Еўропе з інфатурамі, сутыкнення са скепсісам, пагардлівымі рэакцыямі і адменамі мерапрыемстваў «за падтрымку вайны». Чатыры гады жалобы па таварышах і таварышках, забітых расійскім рэжымам. Чатыры гады болю і хвілін адчаю.

Але адначасова гэта чатыры гады ўшанавання жыцця насуперак смерці, якую нясе з сабой вайна.

За гэты час разам з нашымі прыхільнікамі па ўсім свеце «Калектывы салідарнасці» перадалі таварыш:кам дапамогу і абсталяванне на сотні тысяч еўра: транспартныя сродкі, дроны, медыцынскія матэрыялы, сродкі абароны, радыёстанцыі, адзенне і многае іншае.

Яны арганізавалі дзясяткі гуманітарных місій на лінію фронту і ў рэгіёнах, пацярпелых ад вайны, а таксама стварылі ўласную майстэрню па вытворчасці дронаў.

Нічога з гэтага не было б магчымым без міжнароднай салідарнасці. Мы дакладна ведаем: дыктатары падуць раней ці пазней — гісторыя гэта пацвярджае.

Мы ганарымся тым, што з’яўляемся часткай супраціву, які набліжае іх падзенне, і тым, што вы побач з намі. Гэта сапраўды неверагодна важна.

Таму мы хочам запрасіць вас адзначыць гэты дзень разам з намі!

Як далучыцца да святкавання дня нараджэння?

На працягу тыдня вакол 28 чэрвеня вы можаце арганізаваць мерапрыемства, каб распавесці пра «Калектывы салідарнасці» і сабраць ахвяраванні.

Гэта можа быць:

  • інфармацыйная сустрэча, кінапаказ або дыскусія пра антыаўтарытарны супраціў ва Украіне;
  • кактэйльная імпрэза, вячэра або пікнік для сяброў з данатам за ўваход;
  • расклады таро, тату-сеансы, продаж мастацкіх работ, турнір па настольным тэнісе або шахматах з унёскам за ўдзел;
  • або вы можаце папрасіць сяброўскі бар, сацыяльны цэнтр ці актывісцкую прастору пералічыць нам частку свайго даходу за гэты дзень.

Уключайце творчае мысленне!

Ня варта рабіць з гэтага нейкую непад“ёмную задачу, проста добра правядзіце час і збярыце столькі сродкаў, колькі атрымаецца.

50 еўра з кожнага з 20 невялікіх мерапрыемстваў — гэта ўжо 1000 еўра для нас.

І, калі ласка, расказвайце пра свае планы або публікуйце справаздачы са святкаванняў, пазначаючы нас. Так мы сапраўды будзем адчуваць сувязь на адлегласці і павялічым бачнасць нашай супольнасці.

Дашліце нам падарунак на дзень нараджэння праз PayPal: solidaritycollectives_ua@proton.me

Іншыя спосабы падтрымаць нас шукайце на старонцы www.solidaritycollectives.org

Няхай жыццё пераможа!

6 комментариев к “ВЫП’ЕМ ЗА СМЕРЦЬ ДЫКТАТАРАЎ”

  1. Сапраўды, чатыры гады з моманту стварэння «Калектываў салідарнасці» сведчаць пра вялікую адданасць актывістаў у змаганні супраць аўтарытарызму. worth a look

  2. Чатыры гады супраціву і салідарнасці — гэта ўражлівае дасягненне. Вельмі важна адзначаць такія падзеі, каб падтрымаць тых, хто працягвае змагацца за свабоду і права чалавечага жыцця ў гэты складаны час. useful tool

  3. Сапраўды, відзначэнне чатырох гадоў з дня стварэння «Калектываў салідарнасці» — гэта важны крок у падтрымцы тых, хто змагаецца за свабоду. Я надзвычай імпантуюся адданасцю актывістаў, якія працягваюць сваю працу, нават пад абстрэламі. Сіла супраціву не ў змяншэнні! recommended

  4. Ваша работа на працягу гэтых чатырох гадоў стала прыкладам мужнасці і стойкасці ў змаганні за справядлівасць. Сапраўды, зараз, як ніколі, важна падтрымаць тых, хто пацярпеў ад аўтарытарызму і расійскага ўварвання. Святкаваць гэтую дату — гэта грамадзянскі абавязак для ўсіх нас. related tool

  5. Відавочна, што чатыры гады «Калектываў салідарнасці» — гэта не толькі час, але і вялікі шлях, поўны пакут і перамог. Ваша праца ў падтрымцы людзей, якія пацярпелі ад расійскага ўварвання, сапраўды заслугоўвае пашаны. Гэта адзначэнне нагадвае нам, як важна быць салідарнымі ў змаганні за свабоду і чалавечыя правы. this one

  6. Сапраўды, чатыры гады з моманту стварэння «Калектываў салідарнасці» наглядна падкрэсліваюць важнасць мастацкага супраціву ў гэтых цяжкіх умовах. Вашыя паездкі па Еўропе не толькі пашыраюць разуменне праблемаў, але і служаць натхненнем для многіх, хто змагаецца за права чалавека. Сапраўдная салідарнасць ў дзеянні! recommended

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх