У Змітра Паліенкі можа быць гангрэна, а турэмны доктар не ведае, як яго лячыць

Лекар Бабруйскай калоніі, не ведае, што адбываецца з нагою палітвязня, рана на якой доўгі час не загойваецца.

«Калі б я ведаў, што гэта, працаваў бы ў шпіталі, а не тут», — так адказаў ён Змітру, падае словы актывіста ягоная сяброўка.

«Мы таксама не ведаем, што з нагой, каб даслаць адмысловыя лекі. Сам кажа, што падобна на гангрэну. Але гэта ўсе недакладна», — піша яна.

Акрамя гэтага, Змітра зноў вярнулі на старую працу па вырабе пальчатак, ад якой у яго абвастраецца алергія ды астма.

Кіраўніцтва калоніі намагаецца абмежаваць кантакты са зняволеным усімі магчымымі спосабамі.

«Камунікацыя з адвакаткай адбываецца праз шкло і трубку. АГК таксама не змаглі трапіць на асабістую размову з палітвязнем. Лісты з большага вымушаны дасылаць замоўнымі. У грошах, як і дагэтуль, абмежаваны. Тэлефанаваць мае права толькі бацьку», — піша сяброўка Змітра.

Змітра Паліенку амаль штомесяц змяшчаюць у штрафны ізалятар за надуманыя парушэнні. Палітвязень мяркуе, што такім чынам адміністрацыя стварае падставы для таго, каб распачаць супраць яго новую крымінальную справу — па арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

***

У кастрычніку 2016-га Паліенку асудзілі на 2 гады зняволення з адтэрміноўкаю за нібыта напад на міліцыянта падчас роварнага прабегу «Крытычная маса», які прайшоў у Мінску. Увесну летась Паліенку зноў арыштавалі: суд скасаваў адтэрміноўку і адправіў Паліенку адбываць рэшту тэрміну ў Бабруйскую калонію.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Паліенку вязнем сумлення.

Мінскія анархісты неаднаразова праводзілі акцыі ў падтрымку Паліенкі [1] [2] [3] [4]

Крыніца: http://novychas.by/hramadstva/u-zmitra-palienki-moza-byc-hanhrena-a-turemny-dok

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.