Міколу Дзядка аштрафавалі за прапаганду нацызма

Актывіста анархісцкага руху Міколу Дзядка абвінавачваюць у распаўсюдзе экстрэмісцкай прадукцыі. Міколу абвінавачваюць у размяшчэнні на сваёй старонцы ў фейсбуку ілюстрацыі з выявай сімволікі Misantropic Division (міжнародная асацыяцыя неанацысцкіх суполак), якая 10 лістапада 2016 года (праз чатыры месяцы) судом Цэнтральнага раёна Мінска была ўнесена ў рэспубликанских спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Падобныя справы становяцца звыклай практыкай у Беларусі.

Напрыклад, нядаўна ў Гродна за рэпост на 15 базавых быў аштрафаваны карыстальнік сацсеткі Вконтакте – ягоны кантэнт прызналі па-за законам ажна праз два гады пасля публікацыі.

Пікантнасць сітуацыі ў тым, што пост Міколы Дзядка быў накіраваны як раз супраць нацызма.
«Карцінка за ліпень 2016 — ілюстрацыя да паста, у якім я крытыкую людзей за тое што яны стаяць побач з нацыстамі (!!!). Фоткі прыводжу ў абгрунтаванне сваіх словаў. Разумееце шарм сітуацыі?», – тлумачыў раней Мікола сваю пазіцыю.

Паседжанне вядзе суддзя Марыя Ярохіна. Напачатку паседжання высветлілася, што хоць у пратаколе гаворка ідзе пра адну публікацыю, у даведцы, складзенай супрацоўнікам ГУБОПіК Бедункевічам Н.П., вядзецца пра дзве – у лютым і ліпені 2016 года.
Падчас пасяджэння Мікола Дзядок пацвердзіў, што сапраўды ў лютым і ліпені на сваёй старонцы ў фейсбуку размясціў карцінкі, пазней прызнаныя экстрэмісцкімі. Але ў даведцы ГУБАЗіК абсалютна не ўлічаны кантэкст гэтых пастоў, і каментары, якімі яны суправаджаліся.

Мэтай публікацый, тлумачыць Мікола, было асудзіць публічных асобаў, якія фатаграфуюцца разам з нацысцкай сімволікай, і выступіць супраць размяшчэння бел-чырвона-белага сцяга побач з ёй.

«Калі я хачу асудзіць нацызм, якім чынам я магу гэта зрабіць?Сапраўды, якім чынам можна асудзіць нацызм, калі любы ілюстрацыйны матэрыял можа быць заднім лікам прызнаны па-за законам? Калі сыходзіць з даведкі ГУБАЗіК, то трэба судзіць, напрыклад, тых, хто пускае ваенную кінахроніку по тэлебачанні, супрацоўнікаў БТ, якія дэманструюць нацыстаў і не рэтушыруюць іх», — заявіў ён у судовым паседжанні.  Пры гэтым ён прынцыпова адмовіўся выдаляць свае пасты ўжо пасля таго, як стала вядома пра распачатую справу:

«Гэта мая прынцыповая пазіцыя ў абарону свабоды слова. Я не лічу, што ГУБАЗіК мае права рэгуляваць, што я павінен публікаваць на сваёй старонцы, і не прызнаю гэтага права за дзяржавай. Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў – гэта чарговы наступ на свабоду слова.

Дый з практычных меркаванняў: я ведаю выпадкі, калі людзей асуджалі і пасля таго, як яны выдалялі свае пасты. Таму няма сэнсу прагінацца пад карныя структуры».
Аўтар пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні ўчастковы міліцыянт А. Куранкоў пацвердзіў, што ён кіраваўся выключна рэспубліканскім спісам экстрэмісцкіх матэрыялаў і матэрыяламі, дасланымі ГУБАЗіК — то бок у змест паста не ўнікаў. Пытанне наконт таго, якую ж менавіта ілюстрацыю ён меў на ўвазе, засталося адкрытым.

Адвакат звярнула ўвагу на безліч фармальных парушэнняў у матэрыялах справы: яны аформлены вельмі неякасна, з шэрагам супярэчнасцяў і недакладнасцяў. А таксама на тое, што ў дзеяннях Дзядка адсутнічае грамадская небяспека, і ён мае права ў адпаведнасці з заканадаўствам на выказванне сваіх меркаванняў. 
Мікола Дзядок і яго адвакатка папрасілі аб спыненні адміністрацыйнай справы.

У паседжанні абвешчаны перапынак для прыняцця суддзёй рашэння.

Пасля перапынку суд абвясціў прысуд — 40 базавых.

Крыніца

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх