Алеся Дзянісава засудзілі да 25 базавых штрафу

2 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні прайшоў разгляд адміністрацыйнай справы ведамага музыкі і журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава.

Разгляд справы працягваўся менш гадзіны. Суддзя Валерый Шпак аштрафаваў Дзянісава на 25 базавых велічынь паводле часткі 2 артыкулу 17.11 КаАП Рэспублікі Беларусь – захоўванне і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Уся адміністрацыйная справа была высмактана з пальца і мела заказны палітычны характар. Суддзя Шпак не ўзяў пад увагу аніякія юрыдычныя аргументы Дзянісава і пасля 15-хвіліннага перапынку абвесціў карную пастанову.

Пратакол пра нібыта здзейсненае адміністрацыйнае правапарушэнне Алесем Дзянісавым склаў супрацоўнік Кастрычніцкага упраўлення ўнутраных спраў Ілья Каяч. Справа датычыла рэпостаў Дзянісава ў сацыяльнай сеткі Вконтакте, дзе ён падзялўся двума матэрыяламі з іншага сайту, якія датычылі ўдзелу анархістаў у Берасці ў так званым Маршы недармаедаў у сакавіку бягучага году.

Цікава, што пасля таго як быў складзены пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне, адразу на наступны дзень матэрыялы са старонкі анархісцкага сайту былі заблакаваныя. Алесь Дзянісаў даводзіў, што нічога экстрэмісцкага ў тых матэрыялах не было. Доказам гэтаму і той факт, што ўдзельнікі Маршу недармаедаў у Берасці былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, а не за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

А сама галоўнае тое, што пасля таго як інтэрнэт-старонка анархістаў была прызнаная экстрэмісцкай, да яе быў адкрыты доступ значны час – фактычна цэлы год, а значыць віна за доступ да гэтай старонкі ляжыць на дзяржаўных органах, якія павінны былі яе заблакаваць. Аднак суддзя Шпак праігнараваў усе юрыдычныя аргуманты Дзянісава.

Падтрымаць Алеся Дзянісава ў суд прыйшлі два дзесяткі чалавек – журналісты, праваабаронцы, сябры.

Крыніца

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх