Сайт Промня заблакаваны на тэрыторыі Беларусі

Публикуем заявление группы «Прамень», сайт которой заблокировали по решению суда. Ранее таким же образом был заблокирован сайт Революционного действия.

[русский внизу]

З учарашняга дню наведвальнікі сайта pramen.io маглі бачыць замест прывычнай старонкі надпіс: «Ресурс заблокирован в соответствии с законодательством Республики Беларусь».

Афіцыйная прычына блакіроўкі – рашэння суду Цантральнага раёну г.Мінску, згодна з якім на нашым сайце знаходзяцца «экстрэмісцкія матэрыялы».

Сапраўднай жа прычынай з’яўляецца тое, што наш сайт прадстаўляе альтэрнатыўны афіцыйнаму пункт гледжання на падзеі ў Беларусі і ў свеце. Яго блакіроўка – заканамерны крок па знішчэнню дзяржавай любых непадкантрольных сродкаў інфармацыі. Нягледзячы на невысокую наведвальнасць сайта (30-50 унікальных наведвальнікаў штодзень), нават такая мізэрная крыніца вальнадумства і пратэсту сталася для дзяржавы небяспекай, што запатрабавала асобнай судовай забароны.

Акрамя анархісцкага погляду на бягучыя здарэнні, на нашым сайце знаходзіліся дзейсныя парады аб супрацьдзеянні дзяржаве: як схавацца ад камер відэаназірання і падрыхтавацца да надзвычайных становішчаў, як весці сябе на допыце і як вызваліцца ад кайданаў, і многае іншае.

У чарговы раз у анархістах пабачылі небяспеку і заявілі аб гэтым на афіцыйным узроўні.

Мы, у сваю чаргу, не збіраемся прагібацца пад закон, дзяржаву і іх крывадушныя патрабаванні. Мы не абіралі гэтую уладу, мы не дазвалялі ім кіраваць намі, мы не прызнаем за імі права вырашаць – што нам чытаць, што нам казаць і да чаго заклікаць.
Дзейнасць нашага сайта і ягоных старонак у сацсетках працягнецца. Мы, як і раней, працягнем сачыць за падзеямі ў краіне і ў свеце, інфармаваць грамадства аб змаганні за свабоду і праўду, выкрываць двудушша і цынізм дзяржавы, папулярызаваць прыклады неіерархічнага грамадскага ладу. Ніякія блакіроўкі і рашэнні марыянетак у мантыях нас не спыняць.

Для таго, каб зайсці на наш сайт у абыход блакіроўкі, ёсць тры самыя простыя і дзейсныя метады:

1. Бесплатны VPN-канал: http://hola.org/

2. Проксі: https://www.hidemyass.com/proxy (уводзіце спасылку, па якой вы хочаце прайсці).

3. Самы дзейсны метад, які мы раім вам найперш: усталюйце Tor Browser, які не толькі дазволіць вам прайсці на заблакаваны сайт, але і забяспечыць вашу ананімнасць. http://tor-browser.ru/ альбо https://www.torproject.org/

Існуе таксама шэраг іншых метадаў. Набраўшы ў гугле «Як абысці блакіроўку» вы зможаце выбраць той, які падыходзіць вам найбольш.

Сёння, калі на нас абрушыўся ўдар дзяржаўнай цэнзуры, нам, як ніколі, патрэбная вашая дапамога. Просім вас зрабіць рэпост гэтага паведамлення і максімальна распаўсюдзіць інфармацыю аб метадах абыходу блакіроўкі сярод вашых сяброў, знаёмых і калег. Нягледзячы на ўяўную моц дзяржаўнай сістэмы, уся яна трымаецца на нашым страху і пасіўнасці. Перамога ў вайне за вызваленне яшчэ наперадзе, але выйграць асобную бітву з ланцуговымі псамі дзяржаўнай цэнзуры мы можам ужо зараз.

Няхай вам ззяе прамень свабоды!

Анархісцкая група «Прамень».
***

Сайт «Промня» заблокирован на территории Беларуси

Со вчерашнего дня посетители сайта pramen.io могли видит вместо привычной страницы надпись: «Ресурс заблокирован в соответствии с законодательством Республики Беларусь». Официальная причина блокировки – решение суда Центрального района г. Минска, согласно которому на нашем сайте находятся «экстремистские материалы».

Реальной же причиной является то, что наш сайт представляет альтернативную официальной точку зрения на события в Беларуси и в мире. Его блокировка – закономерный шаг по уничтожению государством любых неподконтрольных средств информации. Несмотря на невысокую посещаемость сайта (30-50 уникальных посетителей в день), даже такой незначительный источник вольнодумства и протеста оказался для государства опасным и потребовал отдельного судебного запрета.

Кроме анархистского взгляда на текущие события, на нашем сайте находились практические советы о противодействии государству: как спрятаться от камер видеонаблюдения и подготовиться к чрезвычайным ситуациям, как вести себя на допросе и как освободиться от наручников, и многое другое.
В очередной раз в анархистах увидели опасность и заявили об этом на официальном уровне.

Мы, в свою очередь, не собираемся прогибаться под закон, государство и их лицемерные требования. Мы не выбирали эту власть, мы не позволяли им управлять нами, мы не признаем за ними права решать что нам читать, что нам говорить и к чему призывать.

Деятельность нашего сайта и его страниц в соцсетях продолжится. Мы, как и раньше, продолжим следить за событиями в стране и мире, информировать общество о борьбе за свободу и правду, показывать лицемерие и цинизм государства, популяризировать примеры неиерархического общественного уклада. Никакие блокировки и решения марионеток в мантиях нас не остановят.
Для того чтобы зайти на наш сайт в обход блокировки существует три самых простых и действенных метода:

1. Бесплатный VPN-канал: http://hola.org/

2. Прокси: https://www.hidemyass.com/proxy (вводите ссылку, по которой хотите пройти).

3. Самый действенный метод, который мы советуем вам в первую очередь: установите Tor Browser, который не только позволит вам зайти на заблокированный сайт, но и обеспечит вашу анонимность. http://tor-browser.ru/ или https://www.torproject.org/
Существует также ряд других методов. Набрав в гугле «как обойти блокировку» вы сможете выбрать тот, который подходит вам лучше всего.
Сегодня, когда на нас обрушился удар государственной цензуры, нам, как никогда, нужна ваша помощь. Просим вас сделать репост этого сообщения и максимально распространить информацию о методах обхода блокировки среди ваших друзей, знакомых и коллег.
Несмотря на кажущуюся мощь государственной системы, вся она держится на нашем страхе и пассивности. Победа в войне за освобождение еще впереди, но выиграть отдельную битву с цепными псами государственной цензуры мы можем уже сейчас.

Пусть вам сияет луч свободы!

Анархистская группа «Прамень»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *