Увага: адцэнзураванае выданне кнігі Ігара Аліневіча / Внимание: отцензурированное издание книги Игоря Олиневича

обложка-01Текст на русском ниже

На стале ляжаць дзве вельмі падобныя кнігі. Аднолькавы малюнак (краявід з цеплавозам) на вокладцы, надпісы аднолькавым шрыфтам: «Игорь Олиневич. Еду в Магадан». Другая кніга троху большага фармату.

На першы погляд, гэта два ідэнтычныя выданні. Але другая кніга — істотна скарочаны варыянт першай. Зазірнем пад  вокладку, каб убачыць адрозненні.

Першая кніга — гэта прадукт выдавецтва «Радикальная теория и практика» (далей — РТП) пры ўдзеле Анархічнага  Чорнага Крыжа, пра што напісана на тытульным аркушы і другой старонцы. Спампаваць гэтую кнігу можна на сайце АЧК-Беларусь (https://abc-belarus.org/?p=4170). А ў другой кнізе… тытульнага аркуша няма. Замест яго — адразу пачатак раздзела «Вступление. Игорь», што адпавядае старонцы 5 выдання РТП. Разам з тытульнай старонкай зніклі: год  выдання, назва выдавецтва, імёны шыхтавальніка, карэктара і мастакоў, кантактны адрас выдавецтва і ўказанне на ліцэнзію «Creative Commons», згодна з якой распаўсюджваецца кніга.

Сама шыхтоўля (вёрстка) выдання РТП ў выданні без тытульнага аркуша захавана (відавочна, выкарыстоўваўся pdf з  нашага сайта). Пры гэтым нумары старонак зменены (замест «6» ідзе «2»), каб неабазнаны чытач не здагадаўся, што ў  макет былі ўнесены змены.

У выданні без тытульнага аркуша захаваныя сам тэкст «Еду в Магадан», ілюстрацыі з выдання РТП, прадмова  Валянціны Аліневіч (маці палітвязня), уступны артыкул А. Жыневіча і паслямова АЧК-Беларусь. Але выданне пазбавілася не толькі тытула. З яго рукой нябачнага цэнзара былі выкінутыя артыкулы Ігара («Корпорация»,  «Самоопределение», «Политические», «Открытое письмо анархистским кругам»), верш Ігара «Per aspera ad astra» і  старонка з кантактамі Анархічнага Чорнага Крыжа.

Такім чынам, мы маем справу з істотна скарочаным выданнем.

Звернем увагу на тое, што выданне РТП распаўсюджваецца па ліцэнзіі «Creative Commons» (версія «Attribution,  Non-commercial, Share Alike»). Гэта значыць, што кніга можа рэпрадукавацца без узгаднення са стваральнікамі, але толькі  ў некамерцыйных мэтах, з указаннем аўтарства і захаваннем цэласнасці.

Адцэнзураванае выданне кнігі распаўсюджваецца бясплатна, ніякай рэкламы старонніх арганізацый на ім не  размешчана, так што з некамерцыйнасцю ўсё ў парадку. Але: у кнізе пакінуты ілюстрацыі і пры тым з яе выкінуты імёны мастакоў. Значыць адна з умоў ліцэнзіі (ўказанне аўтарства) не выканана. З кнігі таксама выкінуты артыкулы Ігара і  кантакты АЧК і РТП. Значыць, не выканана і ўмова захавання цэласнасці.

Пры такіх істотных зменах ананімныя выдаўцы скарочанай версіі павінны былі звярнуцца да аўтара ці выдавецтва, каб  атрымаць дазвол на ўнясенне менавіта такіх зменаў. Зразумела, што з самім Ігарам Аліневічам звязацца складана. Але,  наколькі вядома АЧК-Беларусь, дазвол Валянціны Аліневіч на выданне ў такім выглядзе не быў атрыманы. З  выдавецтвам «Радикальная теория и практика», па нашых звестках, ніхто на гэты конт не звязваўся, як ніхто не  звязваўся і з АЧК.

Такім чынам, новае выданне з’яўляецца нічым іншым, як адцэнзураванай версіяй кнігі Ігара Аліневіча.

Нам здаецца, што мэтай выкідання артыкулаў Ігара з падцэнзурнага выдання было замоўчванне (ці, прынамсі,  не-распаўсюджванне) яго палітычных поглядаў. Ігар планаваў, каб дзённік і артыкулы былі ў адной кнізе. Калі выдаўцы  настолькі рэзка не пагаджаюцца з поглядамі Ігара, то ім варта было ўстрымацца ад выдання кнігі.

Цэнзар вырашыў застацца ананімным. Паводле звестак АЧК-Беларусь, падцэнзурнае выданне было здзейснена за грошы паўночнаамерыканскіх ці заходнееўрапейскіх «спонсараў». Ці «спонсары» запатрабавалі цэнзуры, ці беларускія  грантаатрымальнікі самі яе захацелі, мы дакладна не ведаем. Ганебным з’яўляецца не факт атрымання гранта, а факт  цэнзуры.

АЧК-Беларусь просіць сваіх таварышаў не распаўсюджваць гэтую падцэнзурную версію кнігі Ігара Аліневіча і шле сваё  абуранае улюлюканне «ліберальным» прыхільнікам цэнзуры.

Поўную версію кнігі можна спампаваць з сайта АЧК або набыць папяровы асобнік у пэўных месцах Менска, Масквы і некаторых іншых гарадоў.


На столе лежит две очень похожие книги. Одинаковый рисунок (пейзаж с паровозом) на обложке, надписи одинаковым шрифтом: «Игорь Олиневич. Еду
в Магадан». Вторая книга чуть большего формата.

На первый взгляд, это два одинаковых издания. Однако вторая книга — значительно урезанная версия первой. Заглянем под обложку, чтобы увидеть разницу.

Первая книга — продукт издательства «Радикальная теория и практика» (далее — РТП) при участии Анархического Черного Креста, о чем написано на титульном листе и второй странице. Скачать книгу можно с сайта АЧК-Беларусь (https://abc-belarus.org/?p=4170).

А в другой книге… титульной страницы нет. Вместо нее — сразу начало раздела «Вступление. Игорь», что аналогично странице 5 издания РТП. Вместе с титульном страницей пропали: год издания, названия издательства и указания на лицензию «Creative Commons», в соответствии с которой распрастраняется книга.

Сама верстка издательства РТП в варианте без титульного листа сохранилась (скорее всего использовался pdf с нашего сайта). При этом нумерация страниц изменена (вместо «6» идет «2»), чтобы неподготовленый читатель не догадался, что в макет были внесены изменения.

В издании без титульного листа сохранились сам текст «Еду в Магадан», иллюстрации из издания РТП, вступление Валентины Олиневич (мать политзаключенного), вступительная статья А.Жиневича и послесловие АЧК-Беларусь. Но издание избавилось не только от титульной страницы. С легкой руки невидимого цензора были выкинуты статьи Игоря («Корпорация», «Самоопределение», «Политические», «Открытое письмо анархистским кругам»), стих Игоря «Per aspera ad astra» и страница с контактами Анархического Черного Креста.

Таким образом мы имеем дело со значительно урезаным изданием.

Обратим внимание на то, что издание РТП распространяется по лицензии «Creative Commons» (версии «Attribution, Non-commercial, Share Alike»). Это значит, что книга может перепечатываться без разрешения правообладателя, но только в некоммерческих целях с указанием авторства и сохранением целостности.

Отцензурированое издание книги распространяется бесплатно, никакой рекламы сторонних организаций в нем нет, так что вопросов к изданию в части некоммерческого использования нет. Но: в книге используются иллюстрации и при этом из нее выкинуты имена художников. Значит одно из условий (указание авторства) не выполнено. С книги также выкинуты статьи Игоря и контакты АЧК и РТП. Значит не выполнено и условия сохранения целостности.

При таких значительных изменениях анонимные издатели обрезанной версии должны были обратиться к автору или издательству, чтобы получить разрешение на внесение этих самых изменений. Понятно, что связаться с самим Игорем Олиневичем довольно сложно. Но, насколько известно АЧК-Беларусь, разрешения от Валентины Олиневич на издание книги в таком виде никто не получал. С издательством «Радикальная теория и практика», по нашим данным, никто на этот счет не связывался, как никто и не связывался с АЧК.

Таким образом, новое издание является ни чем иным, как отцензурированной версией книги Игоря Олиневича.

Нам кажется, что целью выкидывания статьи Игоря из цензурного издания было замалчивание (или, по крайней мере, не распространение) его политических взглядов. Игорь планировал, что дневник и статьи будут в одной книге. Если издатели настолько резко не согласны с идеями Игоря, то им не стоило переиздавать книгу вообще.

Цензор решил остаться анонимным. По данным АЧК-Беларусь, отцензурированное издание было издано за деньги североамериканских или западноевропейских «спонсоров». Либо «спонсоры» потребовали цензуры, либо белорусские грантополучатели сами ее захотели — мы не знаем наверняка. Возмутительным является не факт получения гранта, а факт цензуры.

АЧК-Беларусь просит своих товарищей не распространять эту цензурную версию книги Игоря Олиневича и шлет свое улюлюкание «либеральным» сторонникам цензуры.

Полную версию книги можно скачать с сайта АЧК или купить бумажную копию в определенных местах Минска, Москвы и некоторых других городов.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *