Маці Яўгена Васьковіча расказала сайту spring96.org, што ў сярэдзіне кастрычніка яе сына мусяць перавесці ў магілёўскую калонію № 15. Менавіта там хлопец адбываў тэрмін да перавода ў турму №4.
-Хутка сканчаецца трохгадовы тэрмін знаходжання Жэні ў турме, таму яго пераводзяць назад у калонію, — расказала Рушанія Васьковіч. — Я размаўляла з сынам па тэлефоне, і ён выказаў жаданне пачаць там працаваць, каб яму скарацілі тэрмін. А пакуль ён пераведзены ў камеру, меньшую па памеры. Не ў адзіночку, як спачатку думалі, там акрамя яго яшчэ тры чалавекі.
Рушанія Васьковіч спадзяецца, што пасля перавода ў калонію ёй дазволяць сустрэцца з сынам.
-Хацелася б, каб пасля карантыну яму там у хуткім часе далі спатканне з намі. Мусіць быць кароткатэрміновае і доўгатэрміновае. А ўвогуле Жэня трымаецца як заўсёды, аптымістычна, перадае ўсім прывітанні. Кажа, што бывае заняты і не мае часу шмат пісаць. Нават я аднойчы чакала ад яго ліста два месяцы, — расказала маці Яўгена Васьковіча.
Источник