Дзмітрый Дубоўскі: «Будні адважных» (урыўкі з дзённіка палітнелегала). Частка 4

67fe432fd9f2ce733580bd09c19e1b63Спробы знайсці працу па газетных аб’явах былi дарэмнымі. Апрацаваўшы больш за тры дзесяткі прапаноў, нас часцей за ўсё злучалі з аддзеламі кадраў. Работнікі, якіх прымалі на працу згодна з ПК і патрабавалі ад нас пацверджання нашага легальнага статусу ў краіне (досыць было прапіскі). У некаторых выпадках пры слове, што ты беларус адразу давалі адварот-паварот. Памяняўшы падыход у размовах з кадравікамi і не раскрываючы цалкам сябе як грамадзян Беларусі, нас ужо сталi запрашаць на гутарку, аднак мы спяшацца не сталі.

Спачатку наогул здавалася, што аб’явы ў газетах маюць толькі варыянты з легальным працаўладкаваннем. Гэта ўжо пасля стала зразумела, што тэлефонная размова і законная шыльда палітыкі прадпрыемстваў па большай частцы адмазка для кантралюючых органаў. На самой справе ўсё вырашаецца трохі іншымі спосабамі.

Наспелая неабходнасць звярнуцца да іншых варыянтаў пошуку падштурхнула нас на ідэю размясціць на сайтах па працаўладкаванні ўласнае рэзумэ. Падбудаваць пад сябе стандартную форму складання аб’явы (адпаведна, схаваўшы значную частку інфармацыі пра сябе). Рэзумэ было складзена ў аблегчаным фармаце. І тут нас чакала першая зачэпка ў працы. Наступным днём нам ужо паступалі званкі ад жадаючых выкарыстоўваць нашу працоўную сілу. Пасля перамоў мы пагадзіліся на адзін з прапанаваных варыянтаў. А праз пару дзён нас ужо чакаў першы працоўны дзень на чужыне.

Нас прынялі на працу ў якасці рознарабочых і замацавалі за брыгадай рабацяг якія працуюць на нейкую, як аказалася пасля сумнеўную кантору. Пра гэта першым, так бы мовіць, няўдалым вопыце распавяду падрабязней. Зрэшты, дабрабыт, да якога мы імкнемся, складваецца цаной поспехаў і няўдач.

Гэта была падсобная праца на мантажы каркасна-тэнтавых канструкцый звязаная з раз’ездамі па Падмаскоўі і вобласці. За выкананне працы дамовіліся аб аплаце 1200 рублёў мясцовай валюты, выплаты штодня. Аднак, па пачатку, нас збянтэжылі крыху іншага кшталту працай.

Першы дзень запомніўся і добра адасобіўся ў памяці. Адметна яшчэ і тое, што выйшлі на працу 24 верасня ў дзень нараджэння Ігара. Падняліся ў пяць раніцы, у шалёным тэмпе прывялі сябе ў парадак, сабралі рабочую вопратку ў цэлафанавыя пакеты, нацягнулi працоўныя берцы мясцовага пашыву і рванулі да метро. Перакінулiся на чыгуначны вакзал і скокнулі ў электрычку. Даехаўшы да вызначанага месца “адзванiлiся» чакаючаму нас брыгадзіру. Сустрэўшыся і дачакаўшыся яшчэ некалькіх рабацяг рынуліся ў падмаскоўны гарадок да месца, дзе нас і чакала работка. На месцы нас сустрэў яшчэ нейкі мужык, які ўласна і наняў нашу брыгаду. Падвялі да невялікага будаўнічага аб’екту, дзе нас заспела стандартная для будоўлi карціна: “урамянка-вагон” абсталяваная пад жыллё з мінімум выгод. Пачуўшы размовы нашай брыгады, з вагончыка выйшлі сонныя дагестанцы і асеціны. Павіталi адзін аднаго, завязалі невялікую размову, пасля атрымаўшы працоўны інструмэнт у выглядзе крышаноў з прывараным да іх тапарышчам, нас накіравалі да гаражоў.

Трэба было адбіваць / адкавырываць (нават не ведаю як вызначыць гэтую працэдуру) з дахаў гаражоў смалу-бітум, што засталася ад знятага кімсьці да нас насцілу. Гаражны кааператыў для нашай брыгады ў шэсць чалавек быў вялікай плошчы. Стаўшы ў шэраг, мы дружна ўзяліся выкоўваць “сякерышчамi» працоўныя рублі. Пачалі за здраўе, скончылі ледзь дыхаючы. Узнагародай за такі прымітыўны працоўны працэс стала аплата, праўда ад абумоўленай сумы нам не выдалі па сто рублёў на кожнага, рабілася гэта з тым раскладам (здаецца менавіта так), каб мы не згубіліся і выйшлі наступным днём на працу, а таксама для таго, каб праверыць, якое наша стаўленне да недаплат. Спрачацца ў першы дзень, як правіла, не стоiць, ды і беспадстаўна прад’яўляць нешта брыгадзіру, фактычна яшчэ не кінуўшага нас. Таму разышліся на добрым слове.

Вярнуліся на начлег ўжо познім вечарам, з налiпшай на берцы смалой і відавочна з змучаным выглядам. Не магу сказаць, што я не прывык да цяжкай фізічнай працы, але гэта было вышэй мяжы маіх сіл. Па шляху з працы вырашылі прыкупіць да святкавання дня нараджэння Ігара рознага роду стравы. Пасля такога працоўнага дня, калі да наступнай раніцы пальцы рук аўтаматычна імітавалі сціск лому і не жадалі расціскацца, я ўжо не кажу пра закамянелыя мышцы спіны і ног, наогул усё цела было жалезным і нерухомым, мы вырашылі не скупіцца на сродкі і аддалі па палове заробленага на святочны стол. Вось так пачаўся і скончыўся наш з Ігарам першы працоўны дзень. Тым не менш, быў атрыманы і добры бонус. Праз рабацяг атрымалася прабіць ліпавую рэгістрацыю і атрымаць яшчэ ўсякія-такія важныя звесткі. А гэта ўжо нейкія новыя магчымасці для манеўраў.

На наступны дзень на шчасце для нас работкi не было, на гаражы патрабавалася брыгада паменш. Ну а пасля выхаднога нас чакала агавораная па тэлефоне праца на мантажы. Разгрузка-пагрузка і дапамогу ў зборцы-разборцы каркасна-тэнтавых канструкцый ужо вялікай брыгадай была не такой “адавай”.

Пачаліся працоўныя будні з раннім прачынаньня і паездкамі на метро. За плячыма ўжо адпаў і двухтыднёвы стаж, а наш эміграцыйны фонд прыкметна прырос ў грашах. Але радавацца было яшчэ рана. Да пачатку трацега тыдня стала прыкметна, што стаўленне да нас з боку брыгадзіра (чалавек які курыраваў працу брыгады, дарэчы, пасля першага працоўнага дня памяняўся) змянілася.

Услед рушылі нявыплаты за працоўныя дні, зноў жа мы сталі так бы мовіць ахвярамі ўласнай дабрыні і залішняга даверу да людзей з працоўнага асяроддзя (сярод рабацяг заўсёды трапляюцца тыя, хто пакрывае ўсялякія афёры з боку кіраўніцтва — таму будзьце пільнымi да такіх работничкаў-жопалiзаў). Пасрэднікам у кідалаве нас на грошы выступіў брыгадзір. Так склалася, што працуючы на аб’екце на працягу чатырох дзён нас запэўнілі, што грошы будуць па заканчэнні ўсёй працы, мы з Ігарам далі дабро на гэта. Далей, як водзіцца, пачаліся «адмазы», брыгадзір запэўніваў, што вось сёння-заўтра падвязе наш зарабок, але пры сустрэчы наракаў на тое, што забыўся іх на тумбачцы ў сябе на кватэры і да т.п. І так доўжылася цэлы тыдзень, да той пары пакуль нас і зусім папрасілі спыніць працу на дадзеную кантору. У выніку выйшла, што нас кiданулi прыкладна на дзесяць тысяч рас.рублёў. Але гэта яшчэ не ўсе непрыемныя моманты з якiмi мы сутыкнулiся тут на нашай першай працоўнай практыцы. Як гаворыцца, спадзеючыся на лепшае, рыхтуйся да горшага.

Тое, што ў гэтым месцы наспявала пэўная афёра, мы разумелі. Тым не менш, мы трымаліся гэтай работкi па прычыне таго, што шэраг фармальнасцяў па працаўладкаванні да пары да часу нам удавалася пазбягаць. Разлічвалі, што пытанне па грошах з брыгадзірам ўсё ж паступова да вырашым. Таму пры выпадку ўсё ж выходзілі на працу і атрымлівалі нявыплачаны заробак ўжо як бы авансам. Аднак, тут нас чакалі ўжо трохі іншыя нечаканасці пасля якіх мы былi змушаны адступіць. На жаль, непрыемных сюрпрызаў нелегальна ўладкаваўшымся на працу як правіла не пазбегнуць. Трэба быць гатовым да гэтага. Такім чынам, спынюся на тым, што ж нас заспела знянацку і вымусіла спыніць працу.

Адзначу, што акрамя як імёнаў (пры гэтым мы прадставіліся іншымі імёнамі) ніякіх больш звестак пра нас спачатку не патрабавалася. Хадзілі на працу — атрымлівалі зарплату і ўсё тут.

Пасля як абвыклiся на працоўным месцы і ўжо ў працэсе, за рознарабочымi з нашай брыгады было заўважана нешта нячыстае. Рабацяг адражалi з нейкага цэнтра, дзе яны жылі разам у нейкім інтэрнат-бараку, гэта стала вядома па расказах саміх рабочых.

З начальства на аб’ектах ніхто не з’яўляўся, уся праца курыравалася па тэлефоне праз брыгадзіра. Большасць жа рабацяг ўяўлялі сабой былых зняволеных, сацыяльна абяздоленых мужыкоў застаўшыхся без сем’яў і сваякоў, наркаманаў у завязцы, гэта таксама стала зразумела па манеры іх зносін і згодна з іншых асаблівасцяў. У гэтую масоўку мы з Ігарам відавочна не ўпісваліся.

На другi рабочы тыдзень пачаліся так бы мовiць “прабiвоны” нашага статусу ў краіне, рушылі сумніўныя прапановы аб камандзіроўках у Абхазію, куды для куплі квіткоў патрабуюцца нашыя пашпарты. Пры ўсім пры гэтым, да гэтай сумніўнай прапановы ў нас усё ж запатрабавалі ксеракопіі пашпартоў нібыта для бухгалтэрыі. Улічваючы, што ўладкоўваліся мы пад выдуманымі імёнамі, тут нас чакаў першы пракол. Прыйшлося выдумаць «адмазку» на выпадак пытанняў пра імёны. Вырашылі, што калі брыгадзір зацікавіцца гэтай нестыкоўкай патлумачым, што імёны, пад якімі мы працуем, гэта ні што іншае, як мянушкі.

Далі ксеракопіі — пытанняў не ўзнікла. Так што тлумачыць не давялося. Але ўнутранае напружанне ад такога “косячка” відавочна падскочыло, і кожны наступны паход на працу быў трохі нервовы. Але і тут абышлося. Мабыць канторы было ўсё роўна на нашы ўтойлівыя матывы. Атрымалася ўсё наадварот, ў працадаўца па ходзе справы быў свой інтарэс адносна нас. Здаваць нас госс.органам ён не планаваў. Відавочна, што і прапанова камандзіроўкі ў Абхазію была ні чым іншым, як нейкі «прабiвон», ішла псіхалагічная адзнака «выстаім» ці мы ад такой прапановы. Ды і наогул, цяпер можна толькі здагадвацца і меркаваць якая ж сапраўдная мэта была ў працадаўца, і што нас магло чакаць у выпадку згоды на камандзіроўку.

Атрымаўшы ад нас адмову, пра Абхазію гаворкі больш не ішло. Тым не менш, абстановачка ў калектыве склалася вельмі падазронай. Брыгадзір працягнуў наступальныя і правакацыйныя роспыты. Характэрна, што ў гэтай справе ён палічыў за лепшае звяртацца асабіста да мяне ў моманты, калі Ігар быў воддаль ад нас і не мог чуць нашыя размовы. Мабыць, наш брыгадзір досыць “пражёны” мужык і таму ён быў ашчадны ў гэтым пытанні выбраўшы для атрымання патрэбнай яму, а хутчэй за ўсё кіраўніцтву, інфармацыі менавіта мяне. Ну, тут і не дзіўна, гэта цалкам заезджаны псіхалагічны падыход, якім карыстаюцца зацікаўленыя ў вярбоўцы інфарматараў усякага роду сексоты ды іншыя асобы (залежна ад выпадку). Перш-наперш апрацоўваюць больш малодшых па ўзросту з таго разліку, што маладыя могуць апынуцца не настолькі моцнымі асобамі, не ўмеючымi разважліва ацэньваць тую ці іншую сітуацыю. Але не тут-та было, блага за сваю жыццёвую практыку разам з анархісцкай дзейнасцю ў мяне ў галаве ўжо даўно адклаліся, як аказалася патрэбныя і карысныя веды, што дазваляюць хутка зарыентавацца ў тых ці іншых сітуацыях. Так і тут, у адным з размоў з брыгадзірам я з лёгкасцю увільнуў ад досыць правакацыйнага распыту.

Пад час адной з размовы, якая працякала ў дыялогу аб неабходнасці ў атрыманні заробку за мяжой і якая звязала наш выезд з Беларусі, брыгадзір намерана і відавочна уклініў у размову пэўны склад.

Дакладна ўжо і не перадам, але сэнс быў наступным: нафіга табе ўкалываць за гэтыя капейкi, ёсць жа шэраг іншых спосабаў зарабіць кучу грошай. Я яму адказваю сустрэчным пытаннем, не даючы сабой маніпуляваць — а што ў цябе ёсць канкрэтныя прапановы і варыянты, прасвятлі эмігранта. Ён жа адразу – можна да прыкладу «Сбербанк» выставіць. Зноў жа адказваю яму пытаннем і замацоўваю ў канцы тое, як я да гэтага настроены, каб замяць размову — а што ў цябе маецца нейкi вопыт цi досвед у гэтым, што ты так упэўнена кажаш? Не ведаю як ты, але я гэтым не займаюся, i лепш буду зарабляць сумленнай працай, — натуральна, я не стаў дадаваць ў размову свае разважанні адносна экспрапрыяцый або пра тое, як адчай і безвыходнасць часам штурхае людзей на здзяйсненне падобных дзеянняў і пакінуў сваё меркаванне пры сабе, таму што гэтая тэма не для гэтага выпадку. Брыгадзір нахмурыўся ад цвёрдасці маіх слоў і наша гутарка пасля майго “атрыцалава” перайшла ў звычайны жарт.

Адчуўшы нядобрае, мы з Ігарам абмеркавалі і прааналізавалі ўвесь гэты разгалінаваны крымінальна-мафіёзны «спрут», на які ва ўмовах эміграцыі нам давялося падрадзiцца і прыйшлі да меркавання, што трэба тэрмінова мяняць месца працы. Бо стала відавочна, што рана ці позна наша вольная «плаванне» па Расіі з такой работкай скончыцца вельмі хутка. Сама ж адпіска нас з працы атрымалася ў прынцыпе і без нашага ўдзелу. Брыгадзір перастаў выклікаць нас на працу, што само сабой ужо канчаткова падштурхнула на пошук новай.

Калі адпісвалiся з гэтай працы паспрабавалі выбіць даўгі па зарплаце. Зрабілі пару званкоў так бы мовiць непасрэднаму кіраўніку па імі Мікіта (якога ў жывую не разу так і не бачылі), на што ад яго атрымалi чарговыя абяцанні, што дагэтуль раздаваў нам брагадзiр аб тым што грошы падвязуць пры выпадку, калі нас выклічуць на працу. Але зноў жа, яшчэ некалькі дзён ні адказу, ні прывітання. Яшчэ адзін званок на нумар начальніка Мікіты паставіў усе кропкі ў нашым рашэнні не звязвацца больш з гэтай канторай. Апошняя размова па тэлефоне працякала ўжо з іншым чалавекам, які пайшоў у “абратку” і сцвярджаў аб тым, што пра даўгі Мікіты перад намі ён не ведае. Так і не атрымаўшы належны нам доўг па зарплаце, раззлаваныя і азлобленыя ад такога павароту, мы ўтылізавалі тэлефон і сімку, па сродкам якіх мабілізоўваць на працу і вялі перамовы з кіраўніцтвам. У галаве пракручвалася ўсім знаёмы выраз: « Зямля то круглая, за вуглом сустрэнемся». Зрэшты, так яно і выйшла.

Мы выпадкова ўбачылі ў вагоне метро рэкламку са знаёмым нам нумарам. Вывучаючы налепку, у вочы кінулася назва — «Праабражэнне Расеі». Мы пераглянуліся з Ігарам і ўсміхнуліся, ага вось дзе сабака залезла. Гэтая арганізацыя, якая нас наняла на працу, ужо даўно славіцца сумнеўнай рэпутацыяй. Аказваецца, што пра «кідалава» пад праваслаўнай шыльдай на ўсю моц пісалі ў Інтэрнэце, аднак інфармацыю на працадаўца мы сталi правяраць толькі тады, калі нас гэта непасрэдна ўсё закранула. Ды і як тут будзеш правяраць, калі нелегалу тэрмінова патрэбныя нейкія зачэпкі па працы. Дзялюся спасылкай, дзе падрабязна апісваецца спецыфіка гэтай эксплуататарскай секты і распавядаецца пра людзей запраўляючых там усімі справамі. Крыніца інфармацыі, вядома, таксама патрабуе жадаць лепшага, тым не менш хоць нейкае святло яны праліваюць: http://www.ansobor.ru/news.php?news_id=1309

Вось так мы страцілі працу і так бы мовіць нажылі сабе на чужыне першага класавага ворага, з якімі жывучы пры капіталістычнай і дзяржаўнай сістэме, непазбежна сутыкаешся. Гэта цалкам характэрна і прадказальна. Акрамя дружалюбных сувязей у эміграцыі (і не толькі) даводзіцца сустракацца з такога вось роду сегментацыямi дзяржаўнага ладу. Мяркую па ўласным досведу і назіраннях, але, думаю, шмат хто гэта i сам выдатна разумее. Тым не менш, замацую свой тэзіс згодна з майго выпадку:

Я эміграваў з адной вар’яцкай дзяржавы ў другую. У першай маё жыццё набыло драматычны сцэнар, дакладней гэтаму паспрыялі тыя заправілы дзяржаўнай палітыцы, якія падпяваюць прэзідэнту. У другім я знаходжуся фактычна ў бяспраўным становішчы, і, па сутнасці, знаходжуся ў такой жа канфрантацыі з элітнай праслойкай і ўсякімі паразітычнымі элементамі гэтага раз’яднанага і атручанага аўтарытарнай сістэмай грамадства.

Супрацьстаяць класаваму ворагу пачынаеш толькі тады, калі ён дэманструе ўласную непрытомнасць і падмінае цябе як свабодную асобу пад свае нечалавечыя адносіны. Калі ты бачыш, што племя класавых ворагаў гэта ўжо вялізны вулей, прытон або як вам будзе заўгодна, цэнтралізаваны апарат які складаецца з звар’яцелых на ўладзе і кіраванні аўтарытарных нягоднікаў, а таксама тых, хто жадае на іх ва ўсім быць падобным, калі яны нагрувасцілiся як на твае плечы , так і сеўшы на спіны ўсяго астатняга народа, тады ты пачынаеш супраціўляцца ім! Калі ты не запрацівіўся гэтаму, значыць класавы вораг ператворыць цябе ў ахвяру, закладніка сістэмы, якая і прылашчыць можа, а можа задушыць турмамі або галечай. Ланцужны варожы механізм аўтаматычна размяркоўвае ахвяр (змірыўшыхся, несвядомых людзей) згодна сацыяльнай піраміды. Хто ўпадзе, а хто падымецца за кошт тых, хто паў, вось і ўся зладжанасць гэтай гэтак абрыдлай ўсім сістэмы. Ўбранне і фасад дзяржаўнай сістэмы ўжо даўно заплямлены крывёю і пакутамі тых, каго-майстэрскi падмяла пад сябе дзярж.кап сістэма. Гэта і ёсць дзяржаўны тэрор у сваім абліччы, тэрор, які пільнуе нас у любой з існуючых дзяржаў.

Карціна не з прыемных, але такое жыццё. Будаваць свабодны і справядлівы свет, несці яго ў сабе прыходзіцца ў паўпадпольных умовах, інакш вораг зжарэ цябе. Так і тут, у эміграцыі, ворагі рознага рангу і ўзроўню пільнуюць імкнуючуюся да сваюоды асобу з мэтай далучыць яе да канфармісцкага ладу жыцця або давесцi чалавека да недзеяздольнага ўзроўню, каб самім пазбегнуць уласнай згубы.

Трэба сказаць, што гэты выпадак быў пакуль што адзіным у маёй эмігранцкай практыцы. Але ўрок запомніўся назаўжды. Магчымасць паўтарэння такіх вось непрыемнасцяў з верагоднасцю, што вас «кінуць» на грошы, заўсёды застаецца. А пакуль што ўсё маё далейшае працаўладкаванне працякала добра.

Працяг будзе..

P/S Дадзены тэкст дасланы нам на пошту, матэрыял публікуецца згодна з дасланым арыгіналам але як адзначае сам аўтар, дадзеныя ўрыўкі з’яўляюцца чарнавым варыянтам дзённіка «Будні адважных». (РД)

Пачатак:

Год в бегах. Откровения беларуского анархиста

Дзмітрый Дубоўскі: «Будні адважных: перасякаючы мяжу, першыя крокi на чужыне»

Дзмітрый Дубоўскі: «Будні адважных: унутраны стан ды настрой на эмiграцыю i гатоўнасць да зняволення»

Дзмітрый Дубоўскі: «Будні адважных: асаблівасці пражывання» (урыўкі з дзённіка палітнелегала)

Крыніца

 

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх