Наваполацкая «дзясятка»: Аліневіч і суседзі

Гісторыя Наваполацкай папраўчай калёніі № 10 наўпрост зьвязаная з гісторыяй самога гораду. Сваім узьнікненьнем на пачатку 1960-хНаваполацак абавязаны тагачасным патрабаваньням народнай гаспадаркі СССР, дакладней — патрэбай якаснага паліва для Заходняй групы савецкіх войскаў. Рашэньнем савецкага ўраду ўзьвядзеньне нафтаперапрацоўчага заводу на беразе Заходняй Дзьвіны было абвешчана камсамольскай будоўляй. Разам з карпусамі НПЗ «камсамольцы-дабравольцы» пабудавалі для сябе ў якасьці часовага жытла і баракі. Напачатку на мапе зьявілася невялікае паселішча, потым — горад зь пераважна панэльнай забудовай.

 Жытло ЗК — «камсамольскія баракі»

Тыя баракі, пабудаваныя больш за 50 гадоў таму, служаць у якасьці жытла па-ранейшаму. Толькі для ЗК. Цяпер яны месьцяцца ўжо не сярод маляўнічай прыроды, а паміж двума прамысловымі хімічнымі гігантамі — «Нафтанам» і «Палімірам». Ужо некалькі дзесяцігодзьдзяў запар гэтая тэрыторыя за некалькімі радамі дроту, глухім плотам, вышкамі, аўчаркамі належыць Наваполацкай ПК-10. Зразумела, што побач з гістарычнымі аб’ектамі «камсамольскай будоўлі» тут пасьпелі зьявіцца і некаторыя новыя збудаваньні. Напрыклад, праваслаўная царква.

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх