Акцыя салідарнасці з Яўгенам Васьковічам

16 лістапада ў Бабаруйску, у двары, дзе пражывае бабуля Яўгена Васьковіча, асуджанага за напад на будынак мясцовага КДБ, актывісты правялі акцыю салідарнасці. Яны трымалі ў руках партрэты Яўгена Васьковіча, Алеся Бяляцкага і Андрэя Саннікава.

Акцыя праходзіла з 17-й да 18-й гадзіны. Шасьцёра ўдзельнікаў акцыі праінфармавалі жыхароў навакольных дамоў аб праблеме палітзьняволеных у Беларусі, і аб жорсткім прысудзе Яўгену Васьковічу. Акцыя абыйшлася без затрыманьняў.

http://spring96.org/be/news/47512

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *