РД публикует продолжение дневника анархиста Дмитрия Дубовского находящегося в эмиграции и на нелегальном положении.
Прадгісторыя падзей, пра якія я апавядаю, выпала на гады майго найбольшага захаплення анархізмам. Дадзеная гісторыя яшчэ не скончана, і я па-ранейшаму знаходжуся удалечыні ад родных мясцін. Я эміграваў з адной вар’яцкай дзяржавы — у іншую. У першай маё жыццё атрымала драматычны сцэнар, дакладней гэтаму паспрыялі тыя заправілы дзяржаўнай палітыцы, якія пакорліва выконваюць жадання прэзідэнта. У другім я знаходжуся на бяспраўным становішчы і па сутнасці знаходжуся ў такой жа канфрантацыі з дзяржаўнай сістэмай як было гэта і раней да ўсіх ніжэй апісаных мною падзей. Я выкарыстоўваю прадастаўлены мне воляй лёсу час для далейшага вызвалення уласнай асобы ад каробячай палітыцы якая ляжыць у аснове амаральнага саюза паміж уладай і капіталам. Рух наперад па уцякаючай траекторыі якая сумежна з хаджэннем па галечы вось і ўсё да чаго я магу дайсці ў адзіночку. Ўсёабдымнай свабоды нельга дасягнуць у адзіночку, для гэтага мерапрыемства патрэбен масавы рывок наперад … …


