Яўген Васьковіч зноў апынуўся ў карцары

Палітвязень, якога перавялі ў крытую турму ў Магілёве, сустрэўся са сваім адвакатам. Яўген Васьковіч пачуваецца добра, “нават лепш чым у калоніі”. Паводле яго словаў, у турме, бывае, даюць смачную ежу.

Разам з тым палітвязень ужо двойчы апынуўся ў карцары, дзе знаходзіцца і зараз. Першы раз ён трапіў туды за тое, што адмовіўся “працаваць на фашыстоўскую ўладу”, у другі раз — на дзесяць сутак за тое, што заснуў у карцары, паведамляе прэс-служба БХД.

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх