Большасць правоў адміністратыўна арыштаваных парушаецца на стадыі затрымання (інфаграфіка)

infagrafika-zatrymanni-00

Да такой высновы прыйшлі праваабаронцы “Вясны” па выніках анкетавання асобаў, якія падвяргаліся адміністратыўным арыштам па палітычных матывах цягам 2014 года ў розных гарадах Беларусі.

За мінулы год Праваабарончы цэнтр “Вясна” зафіксаваў 104 выпадкі адміністратыўных арыштаў па палітычных матывах у дачыненні да 88 актывістаў.

У выніку зваротаў у грамадскую прыёмную арганізацыі, па 40 выпадках было праведзенае грунтоўнае анкетаванне 37 чалавек, што складае 38,5% ад агульнай колькасці асобаў, якія падвяргаліся адміністратыўнаму пераследу. Яны пагадзіліся адказаць на 95 пытанняў, датычных стадый затрымання, знаходжання ў аддзяленні міліцыі і судзе, а таксама ўмоваў адбыцця пакарання.

З гэтых 40 анкетаў 4 выпадкі затрымання і адбывання пакарання мелі месца ў Барысаве, 1 – у Гародні, 1 – у Слоніме, 1 – у Наваполацку, 1 – у Ельску (затрыманне адбылося на мяжы з Украінай), астатнія 32 – у Менску.

15 затрыманых адзначылі, што не з’яўляюцца сябрамі грамадскай альбо палітычна арыентаванай арганізацыі.

Узрост затрыманых – ад 18 да 72 гадоў.

Па выніках анкетавання можна адзначыць пашыраную тэндэнцыю ігнаравання працэсуальных правоў асобаў на стадыі затрымання, а таксама кепскія ўмовы адбыцця пакарання.

infagrafika-zatrymanni-01 infagrafika-zatrymanni-02 infagrafika-zatrymanni-03 infagrafika-zatrymanni-04 infagrafika-zatrymanni-05

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх