Міліцыя зноў разагнала раздачу ежы бяздомным (Відэа)

евбАктывісты ініцыятывы «Ежа замест бомб» сабраліся сёння ў скверы Балівара, каб накарміць бяздомных.

Яшчэ да пачатку раздачы ежы ў скверы былі заўважаныя «ціхары», пераапранутыя ў валацуг. Адразу пасля пачатку раздачы прыйшлі міліцыянты. Яны далі актывістам 5 хвілін на тое, каб разысціся, аднак тыя ўсё ж паспелі разліць суп і гарбату. У той жа час пераапранутыя «ціхары» таксама частаваліся супам.

Падобныя сітуацыі апошнім часам узнікаюць вельмі часта. Актывістаў руху «Ежа замест бомбаў», якія за ўласныя грошы гатуюць гарачыя стравы для бяздомных, разганяе і затрымлівае міліцыя.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=122281

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *