Аляксандру Францкевічу паказалі дакумент пра вызваленне

Францкевич

Палітычны вязень Аляксандр Францкевіч шостага верасня мусіць выйсці на волю. Палітзняволенаму, які адбывае трохгадовае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі «Ваўчыныя норы», некалькі дзён таму споўнілася 23 гады. У гэты ж дзень яго наведаў і адвакат. Паводле словаў абаронцы, Аляксандр трымаецца годна і мае добры настрой. Вязню ўжо паказалі дакумент пра вызваленне.

Анархіста Аляксандра Францкевіча арыштавалі ў верасні 2010 года, абвінавацілі ва ўдзеле ў нападах на афіцыйныя будынкі і пакаралі 3 гадамі зняволення. Сваёй віны ён не прызнаў. Праваабаронцы прызналі Францкевіча палітычным зняволеным і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.