Міжнародны тыдзень салідарнасьці з вязьнямі-анархістымі 2025 / 23 — 30 жніўня

Заклікаем вас да дзеяньняў падчас Тыдня салідарнасьці зь вязьнямі-анархістымі!

Адпраўляйце анонсы вашых мерапрыемстваў і справаздачы з акцыяў на tillallarefree@riseup.net.

Супраць турэмнага грамадзтва, на шляху да лучнасьці!

Калі стаіш перад турмой, цябе вітае суровая рэчаіснасьць адчужэньня й разлукі. Муры, агароджы, вартавыя вежы, камэры назіраньня, бэтонныя камэры й сталёвыя клеткі, прызначаныя аддзяляць абвінавачаных і «вінаватых» ад рэшты грамадзтва. Канцэпцыі рэабілітацыі й пакаяньня, пабудаваныя на ідэалёгіях дзяржаў, дзеля ўтрыманьня й забесьпячэньня іхнае ўлады, замарожваньня тэрыторыі зь фіксаванай нацыянальный ідэнтычнасьцю й пакараньня усяго, што выходзіць за межы іхных уяўленьняў аб законнасьці, прагрэсе, за межы іхнай маралі й капіталістычных каштоўнасьцяў.

Рэч у тым, што калі мы стаім перад мурамі турмы, мы разумеем, што гэта канструкцыя, да якой можна дакрануцца. Гэта мур, ён бэтонны, ён матар’яльны. Тыя, хто падтрымлівае ягонае функцыянаваньне, — жывыя істоты… Так, турмы ізалююць нас, але яны ізалююць нас настолькі, наколькі мы ім дазваляем, як толькі мы іх прымаем. Муры становяцца нерухомымі й пастаяннымі для тых з нас, хто звонку, як толькі мы забываем й прымаем разлуку, якую яны навязваюць. Тыя, хто ўнутры камэр, забыць ня могуць, бо штодня сутыкаюцца з жорсткай рэальнасьцю жыцьця ўнутры. Пакуль будуць існаваць дзяржавы, будуць і турмы, і мы будзем трапляць за іхныя муры.

Менавіта праз захаваньне памяці мы працягваем барацьбу й жыцьцё таварышаў, што загінулі да нас, мы нясём ідэі й дзеянні тых, каго аддзялілі клеткі й бэтон, ствараючы бесьперапыннасьць і лучнасьць у бясконцых актах супраціву, якія складаюць жыцьцё ў пошуках свабоды. Турмы й барацьба, якая адбываецца ўнутры іхных муроў, ёсьць пастаянным унёскам у гэтую калектыўную памяць пра супраціў.

І ў нетрах таталітарных дыктатур, і ў сэрцы «сацыял-дэмакратыі», дзе дзяржаўны гвалт мае іншы характар, дзяржавы не затрымліваюць дыханьня, спрабуючы патушыць агонь непадпарадкаваньня й супраціву, дзе нават ідэі, што пранікаюць у іхныя канструкты, могуць паставіць вас пад іхны прыцэл, пад іхны, часам, здавалася б, усюдыпранікальны позірк.

Мы прызнаём салідарнасьць у разнастайных формах — ад лучнасьці й сяброўства, да абмену ідэямі й дыялёг, да агульных момантаў нападу — нашы таварышы застаюцца не ізаляванымі, але ёсьць бесьперапынна дыхаючай часткай нашага змаганьня.

У салідарнасьці з тымі, хто прабіраецца празь сьцены на мяжы, уцякае, знаходзіцца ў выгнаньні, закінутымі ў самыя глыбокія адзіночныя ізалятары, загінулымі ў час дзеяньня, крыміналізаванымі.

Супраць усіх турмаў.

Мы абіраем жыцьцё ў напружаньні й непадпарадкаваньні ў пошуку лучнасьці.

Немагчыма пахаваць моцы жыцьця!

📌Спасылка на заклік па-беларуску

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх