Агляд зменаў у заканадаўстве Беларусі за 2020 год/ Обзор изменений в законодательстве Беларуси за 2020 год

Текст на русском ниже

31 снежня 2019 года МУС РБ прыняло пастанову аб размеркаванні квот рэгістрацыі хадайніцтваў па падраздзяленнях па грамадзянству і міграцыі на 2020 год. Згодна з пастановай, падаць хадайніцтва на статус уцекача, дадатковай абароны ці сховішча ў РБ у 2020 годзе магло не больш за 700 чалавек, прычым існавалі яшчэ і рэгіянальныя квоты. Не сакрэт, што абсалютная большасць хадайніцтваў адхіляецца. Але паліцыя вырашыла яшчэ больш ускладніць жыццё гіпатэтычных уцекачоў высмактанымі з пальца “квотамі”.

З першага студзеня 2020 года базавая велічыня падвысілася да 27 рублёў. А 30 снежня 2020 года была прынятая пастанова Савета міністраў, якая падвысіла базавую велічыню з 1 студзеня 2021 года да 29 рублёў.

У лютым 2020 года стаў афіцыйна даступным рэгламент функцыянавання “рэспубліканскай сістэмы маніторынга грамадскай бяспекі”, прыняты пастановай МУС яшчэ 1 лістапада 2019. Гэтая тая самая сістэма, тэхнічным аператарам якой з’яўляецца сумна вядомы Synesis. Зрэшты, ад змены аператара сутнасць сістэмы не памяняецца: яна накіравана на аб’яднанне соцень тысяч відэакамер краіны ў агульную сетку з магчымасцю распазнавання людзей. Рэгламент і дадаткі да яго дазваляюць даведацца сёе-тое пра планы дзяржавы на ліквідацыю вашай прыватнасці.

18 траўня быў падпісаны закон “Аб амністыі”. На Святаслава Барановіча і Мікіту Емяльянава амністыя не распаўсюдзілася (абое як “зацятыя парушальнікі” былі пераведзеныя на турэмны рэжым), а вось Дзмітрый Паліенка 29 верасня быў вызвалены ад адбыцця “хатняй хіміі”.

9 чэрвеня было падпісана пагадненне аб узаемным прызнанні віз паміж Расіяй і Беларуссю, у снежні яно было ратыфікаванае беларускім бокам. Расія ратыфікаваць пагадненне не спяшаецца. Тым часам разбудоўваецца сістэма абмену дадзенымі, прадугледжанае пагадненнем (Расія і Беларусь абменьваюцца дадзенымі пра замежнікаў, якія ўязджаюць на іх тэрыторыю). 29 жніўня ўступіла ў сілу пастанова Савета міністраў РБ №505 ад 27 жніўня 2020 года. Пастанова вызначае органы, адказныя за рэалізацыю пагаднення. Гэта КДБ, МУС, МЗС, памежны і мытны камітэты. Адказваць за абмен інфармацыяй у рамках пагаднення будзе МУС.

1 ліпеня ўступілі ў сілу пагадненні аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі паміж РБ і ЕС, падпісаныя 8 студзеня ў Брусэлі. Хтосьці радуецца таму, што візы сталі танней, а працэдура іх атрымання спрасцілася. Але гэта дасягнута коштам пагаднення аб рэадмісіі, якое прадугледжвае, што ЕС будзе ў больш простым парадку высылаць у РБ уцекачоў, незалежна ад грамадзянства (уключна з грамадзянамі РБ), а РБ абавязаная такіх людзей прыняць. Як вы думаеце, што зробяць беларускія ўлады з чачэнскімі ўцекачамі, выдадзенымі з Польшчы? ЕС вылучыць дадатковыя сродкі на абсталяванне лагераў для ўцекачоў і падобнай інфраструктуры у РБ.

17 ліпеня быў выдадзены закон “Об изменении кодексов”, якім быў уведзены абавязковы аўдыё- ці відэазапіс судовых паседжанняў па крымінальных, грамадзянскіх і гаспадарчых справах. Закон ўступае ў поўную сілу з 1 студзеня 2021 года. Цікава, што за некалькі месяцаў да прыняцця закона, у 2019 годзе, старшыня Вярхоўнага суда Сукала актыўна рэкламаваў навацыі, а вось сам закон у чэрвені (калі яго прымалі ў палатцы) і ліпені прайшоў без лішняга шуму. Па незразумелай прычыне запіс адміністрацыйных працэсаў не агаворваецца ў законе.

11 жніўня пастановай Савета міністраў быў забаронены продаж піратэхнічных вырабаў. Забарона была ўведзеная на наступны дзень пасля выкарыстання петард у вулічных баях з мусарамі на Пушкінскай. Забарона дзейнічае дагэтуль (з кароткім перапынкам на навагоднія святы).

Пад канец года ўлады двойчы абмежавалі свабоду перасоўвання пад прыкрыццём “абмежавальных мер у сувязі з COVID-19”. З 1 лістапада пастановай Савета міністраў быў закрыты ўезд замежных грамадзян у РБ праз наземную мяжу (можна прылятаць праз аэрапорт). Абмежаванні не тычацца тых, хто мае від на жыхарства РБ, і некаторых іншых катэгорый. З 21 снежня іншай пастановай Савета міністраў быў закрыты выезд з Беларусі праз наземную мяжу беларускіх грамадзян і замежнікаў з відам на жыхарства (ізноў можна вылятаць праз аэрапорт).

У лістападзе быў уведзены ў дзеянне шэраг падзаконных актаў, накіраваных нібыта на “прадухіленне легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці”. У адпаведнасці з пастановай Савета міністраў, “Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій” цяпер уваходзіць у пералік дзяржаўных органаў, упаўнаважаных весці фінансавы кантроль. Трэба думаць, адміністрацыя ПВТ цяпер будзе правяраць рахункі айцішнікаў на прадмет пералічэння грошай пацярпелым удзельнікам пратэстаў. А ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства юстыцыі грамадскія аб’яднанні і фонды цяпер абавязаныя публікаваць (у прэсе ці ў інтэрнэце) штогадовыя справаздачы (у тым ліку фінансавыя). Здавалася, можна было б парадавацца: цяпер мы будзем ведаць, колькі грошай у БРСМа, адкуль яны бяруцца і на што ідуць. Але не: звесткі пра дзяржаўнае фінансаванне не падлягаюць абавязковай публікацыі, а дзяржаўна-грамадскія аб’яднанні наогул не будуць публікаваць справаздачы. Якое ўсё гэта дачыненне мае да анархістаў? Давайце не забываць, што ўсе мы патэнцыйна можам быць абвешчаныя “тэрарыстамі” проста па факце наяўнасці анархісцкіх палітычных перакананняў. Ці вы часам не атрымліваеце зарплату ў кампаніі-рэзідэнце ПВТ або ў зарэгістраванай грамадскай арганізацыі?

Законам №67-3 ад 10 снежня 2020 года былі ўнесеныя змены ў закон “Аб грамадзянстве”. Цяпер людзі, якія атрымалі грамадзянства РБ (з’яўляюцца грамадзянамі не паводле нараджэння) могуць быць пазбаўленыя грамадзянства за “экстрэмісцкую дзейнасць” або за “прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь”. З іншага боку, спрашчаецца атрыманне грамадзянства для “асоб, якія маюць выбітныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў вобласці навукі, тэхнікі, культуры і спорта або валодаюць прафесіяй ці кваліфікацыяй, што ўяўляюць сабой дзяржаўны інтарэс для Рэспублікі Беларусь”. Нам невядомыя выпадкі пераезда ў Беларусь на сталае жыхарства з атрыманнем грамадзянства выбітных навукоўцаў ці дзеячаў культуры. А вось былым украінскім беркутаўцам грамадзянства і без гэтых паправак раздавалася амаль імгненна.

У снежні 2020 быў прыняты, а ў студзені 2021 апублікаваны закон №85-З ад 6 студзеня 2021 года, якім уносяцца змены ў крымінальны і крымінальна-працэсуальны кодэксы. Дэкрыміналізаваныя некаторыя дзеянні пры іх першым здзяйсненні (пры першым здзяйсненні прадугледжана адміністрацыйнае пакаранне, крымінальны пераслед – пры паўторным). Сярод такіх дзеянняў “падман спажыўцоў”, “парушэнне правілаў радыяцыйнага кантролю”, “незаконнае выкарыстанне эмблемы Чырвонага Крыжа” (прывітанне парамедыкам, якія пазначаюць сябе пры выхадзе на акцыі), “самавольнае заняцце зямельнага ўчастка” (прывітанне сквотэрам) і “перадача прадметаў ці рэчываў асобе, якая ўтрымліваецца ў следчым ізалятары, папраўчай установе ці арыштным доме, або атрыманне ад яе прадметаў і рэчываў”.

З крымінальнага кодэкса знік артыкул 189 (“абраза”), затое там засталіся артыкулы 368 (“абраза прэзідэнта”) і 369 (“абраза прадстаўніка ўлады”). Суды ў 2021 годзе працягваюць асуджаць людзей за выкарыстанне трапных эпітэтаў і метафар (“абразы”) у дачыненні да Лукашэнкі, Балабы ды іншых вурдалакаў. Але Лука і ягоныя прыхвастні лічаць, што цяпер могуць абражаць нас беспакарана. Затое Грышу Азаронка цяпер смела можна пасылаць у твар на тры, пяць ці колькі вам захочацца вясёлых літар, і справа будзе разглядацца ў грамадзянскім ці адміністрацыйным працэсе, не болей.

Таксама з КК прыбралі другую частку артыкула 407 (“наўмыснае разгалошванне дадзеных дазнання, папярэдняга следства ці закрытага судовага паседжання, здзейсненае асобай, якая мае доступ да матэрыялаў крымінальнай справы па службе”). Пры гэтым застаецца ў сіле першая частка артыкула, накіраваная супраць “асоб, папярэджаных ва ўсталяваным законам парадку пра недапушчальнасць іх разгалошвання”. На практыцы гэта значыць, што розныя губазікі ды чамаданавы могуць неабмежавана публікаваць відэазапісы прызнанняў палонных, атрыманыя праз катаванні, а вось адвакаты мусяць заткнуцца і не каментаваць справы.

Каб не ўзбуджаць крымінальную справу, следчыя зараз могуць прыпыніць расследаванне на нявызначаны тэрмін. Паводле ранейшых нормам, спыніць праверку можна было толькі на тры месяцы (і не больш). Цяпер дазволена спыняць расследаванне на тэрмін больш за тры месяцы без верхняй мяжы. Прычым гэтая норма ўступіла ў сілу ўжо 14 студзеня, а большасць змянаў у крымінальна-працэсуальны кодэкс набудуць моц толькі 14 красавіка 2021 года.

Рыхтуецца, але пакуль не прыняты другі пакет зменаў у Крымінальны кодэкс.

10 снежня ў палатцы былі прынятыя папраўкі ў закон “Аб аператыўна-росшукавай дзейнасці”, якія сталі законам №88-З ад 6 студзеня 2021 года. Сярод зменаў – магчымасць праслухоўваць тэлефонныя размовы ды іншыя каналы электрасувязі без вынясення новай пастановы (і, адпаведна, без санкцыі пракурора), калі выявіцца, што чалавек, якога праслухоўваюць, дадаткова карыстаецца іншымі тэлефонамі (іншымі каналамі электрасувязі). Таксама закон дазваляе аператыўнікам праводзіць агляд кампутараў шляхам аддаленага доступа. Больш падрабязны агляд новаўвядзенняў тут.

Таксама ў снежні былі прынятыя, а 14 студзеня сталі законам змены ўКаАП і ПВКаАП. Новы кодэкс значна пашырае пералік дзеянняў, якія можна адміністрацыйна караць, і ўзмацняе пакаранні. Уводзіцца новы від пакарання (грамадскія работы), прадугледжана магчымасць накладання арышта органамі ўнутраных справаў (а не судом!). За паўторны ўдзел у масавым мерапрыемстве можна атрымаць да 30 содняў арышту. Таксама на 30 содняў можна трапіць “па сукупнасці” за некалькі пратаколаў, што разглядаюцца ў адным паседжанні. Уведзеная адказнасць за абразу службовай асобы ў інтэрнэце, узмоцнены санкцыі за абразу службовай асобы. Што тычыцца аўтамабілістаў, то цяпер павялічваюцца штрафы за наўмыснае перакрыццё руху, а калі гэта будзе здзейснена ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, могуць пазбавіць правоў кіроўцы на тэрмін ад аднаго да двух гадоў. За падачу сігналу ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў зараз не толькі штрафуюць, але і пазбаўляюць правоў кіроўцы на год. Больш дэтальны разгляд зменаў тут.

Не з’яўляецца вялікай навіной абсалютна адвольная правапрымяняльная практыка беларускіх судоў: мы ўжо звыкліся з адміністрацыйнымі арыштамі за “дробнае хуліганства” на падставе ілжэсведчання мусароў і падобнымі з’явамі. Таму расцэньванне відэазваротаў як “пікетавання ў інтэрнэце” і вывешвання сцягоў як пікетавання прынцыпова не здзіўляе. Забаўна, аднак, што ў выпадку са сцягамі заканадаўства афіцыйна трактуе не Вярхоўны суд, а ГУУС Менгарвыканкама. Суды ж выконваюць каманду МУС – і асуджаюць!

__________________________________________________________________________________

31 декабря 2019 года МВД Республики Беларусь приняло постановление о распределении квот на регистрацию заявлений подразделениями по гражданству и миграции на 2020 год. Согласно постановлению, в 2020 году ходатайствовать о предоставлении статуса беженца, дополнительной защиты или убежища в Беларуси могли не более 700 человек, а также действовали региональные квоты. Не секрет, что подавляющее большинство ходатайств отклоняется. Но полиция решила еще больше усложнить жизнь гипотетическим беженцам высосанными из пальца «квотами».

С 1 января 2020 года базовая величина выросла до 27 рублей. А 30 декабря 2020 года было принято постановление Совета министров, увеличившее базовую величину с 1 января 2021 года до 29 рублей.

В феврале 2020 года вступил в силу регламент функционирования «республиканской системы мониторинга общественной безопасности», принятый МВД 1 ноября 2019 года. Это та самая система, техническим оператором которой является печально известная компания Synesis . Однако смена оператора не изменит сути системы: она направлена на объединение сотен тысяч видеокамер в стране в единую сеть с возможностью распознавания людей. Регламент и приложения к нему позволяют кое-что узнать о планах государства по устранению вашей конфиденциальности.

18 мая был подписан закон «Об амнистии». Амнистия не коснулась Святслава Барановича и Никиты Емельянова (оба как «злостные нарушители» были переведены на тюремный режим) но Дмитрий Полиенко был освобожден 29 сентября от отбывания «домашней химии».

Соглашение о взаимном признании виз между Россией и Беларусью было подписано 19 июня и ратифицировано Беларусью в декабре. Россия не торопится ратифицировать соглашение. Между тем, система обмена данными, предусмотренная соглашением, находится в стадии разработки (Россия и Беларусь обмениваются данными об иностранцах, въезжающих на их территорию). 29 августа вступило в силу постановление Совета министров Республики Беларусь №505 от 27 августа 2020 года. Постановление определяет органы, ответственные за выполнение соглашения. Это КГБ, МВД, МИД, пограничный и таможенный комитеты. Отвечать за обмен информацией в рамках соглашения будет МВД.

1 июля вступили в силу соглашения об упрощении визового режима и реадмиссии между Беларусью и ЕС, подписанные 8 января в Брюсселе. Некоторые радуются, что визы стали дешевле, а порядок их получения упростился. Но это было достигнуто за счет соглашения о реадмиссии, которое предусматривает, что ЕС будет проще высылать беженцев в Беларусь, независимо от гражданства (включая граждан Беларуси), а Беларусь обязана принимать таких людей. Как вы думаете, что белорусские власти будут делать с чеченскими беженцами, выданными из Польши? ЕС выделит дополнительные средства на оборудование лагерей для беженцев и аналогичной инфраструктуры в Беларуси.

17 июля был издан закон «Об изменении кодексов», который ввел обязательную аудио- или видеозаписи судебных заседаний по уголовным, гражданским и хозяйственным делам. Закон вступил в полную силу с 1 января 2021 года. Интересно, что за несколько месяцев до принятия закона, в 2019 году, председатель Верховного суда Сукало активно рекламировал нововведения, но сам закон в июне (когда его принимали в палатке) и июле прошел слушания без лишней суеты. По непонятным причинам запись административных процессов в законе не оговаривается.

11 августа Совет министров запретил продажу пиротехнических изделий. Запрет был введен на следующий день после использования петард в уличных боях с мусорами на Пушкинской. Запрет продолжает действовать (с небольшим перерывом на новогодние праздники).

По итогам года власти дважды ограничивали свободу передвижения под видом «ограничительных мер в связи с COVID-19». 1 ноября постановлением Совета министров запрещен въезд иностранных граждан в Беларусь через сухопутную границу (можно лететь через аэропорт). Ограничения не распространяются на тех, кто имеет вид на жительство в Беларуси и некоторых других категорий. 21 декабря очередным постановлением Совета министров был закрыт выезд белорусских граждан и иностранцев из Беларуси через сухопутную границу с пропиской (опять же, можно лететь через аэропорт).

В ноябре был принят ряд подзаконных актов, якобы направленных на «предотвращение легализации доходов от преступлений и финансирования террористической деятельности». Решением Совета министров «Администрация Парка высоких технологий» включена в перечень государственных органов, уполномоченных осуществлять финансовый контроль. Надо думать, что администрация ПВТ теперь будет проверять счета патриотов на предмет перечисления денег пострадавшим протестующим. А согласно постановлению Минюста общественные объединения и фонды теперь обязаны публиковать (в печати или в интернете) годовые отчеты (в том числе финансовые). Казалось, мы можем быть счастливы: теперь мы будем знать, сколько денег у БРСМ, откуда они и на что идут. Но нет: информация о государственном финансировании не подлежит обязательной публикации, а общественные объединения не будут публиковать отчеты. При чем здесь анархисты? Не будем забывать, что всех нас потенциально можно объявить «террористами» просто потому, что мы придерживаемся анархических политических убеждений. Или вы иногда не получаете зарплату в резидентной компании ПВТ или в зарегистрированной общественной организации?

Законом №67-3 от 10 декабря 2020 года внесены изменения в закон о гражданстве. Теперь лица, получившие гражданство Республики Беларусь (не являющиеся гражданами по рождению), могут быть лишены гражданства за «экстремистскую деятельность» или за «нанесение серьезного вреда интересам Республики Беларусь». С другой стороны, это облегчает получение гражданства «лицам, имеющим выдающиеся заслуги перед Республикой Беларусь, высокие достижения в науке, технике, культуре и спорте либо имеющие профессию или квалификацию, представляющую государственный интерес для Республики Беларусь. Беларусь ». Нам не известны случаи переезда в Беларусь на постоянное место жительства с гражданством выдающихся ученых или деятелей культуры. Но бывшие украинские беркутовцы получили гражданство практически мгновенно и без этих поправок.

В декабре 2020 года был принят, а опубликован в январе 2021 года Закон №85-С от 6 января 2021 года о внесении изменений в уголовный и уголовно-процессуальный кодексы. Некоторые действия были декриминализованы при их первом совершении (за первое совершение предусмотрено административное наказание, за повторное совершение — уголовное преследование). К таким действиям относятся «обман потребителей», «нарушение правил радиационного контроля», «незаконное использование эмблемы Красного Креста» (привет парамедикам, которые таким знаком обозначают себя при выходе на митинг), «самовольное занятие земельного участка» (привет сквоттерам) и «передача предметов или веществ лицу, содержащемуся в следственном изоляторе, исправительном учреждении, исполняющем наказание в виде лишения свободы, или арестном доме, либо получение от него предметов и веществ».

Из уголовного кодекса исчезла статья 189 («оскорбление»), зато статьи 368 («оскорбление президента») и 369 («оскорбление государственного служащего») остались. Суды в 2021 году продолжают обвинять людей в использовании уместных эпитетов и метафор («оскорблений») в отношении Лукашенко, Балабы и других гоблинов. Но Лука и его прихвостни считают, что теперь они могут безнаказанно оскорблять нас. Зато Гришу Азарёнка теперь можно смело в лицо отправлять на три, пять или сколько угодно весёлых букв, и дело будет рассматриваться в гражданском или административном процесс, не более.

Также из уголовного кодекса была исключена часть второй статьи 407 («умышленное разглашение данных дознания, предварительного следствия или закрытого судебного заседания лицом, имеющим доступ к материалам уголовного дела по службе»). При этом остается в силе часть первая статьи, направленная против «лиц, предупрежденных в установленном законом порядке о недопустимости их разглашения». На практике это означает, что различные губопики и чемодановы могут публиковать неограниченное количество видеороликов с признаниями заключенных, полученными под пытками, но адвокаты должны молчать и не комментировать дело.

Чтобы не возбуждать уголовное дело, следователи теперь могут приостановить расследование на неопределенный срок. Согласно прежним нормам, остановить проверку можно было только на три месяца (и не более). Теперь разрешено останавливать расследование на срок более трех месяцев без верхнего предела. Причем эта норма вступила в силу уже 14 января, а большинство изменений в уголовно-процессуальный кодекс вступят в силу только 14 апреля 2021 года.

Второй пакет поправок в уголовный кодекс готовится, но пока не принят.

10 декабря палатка приняла поправки в закон «Об оперативно-розыскной деятельности», которыми стал закон №88-С от 6 января 2021 года. Среди изменений — возможность прослушивать телефонные разговоры и другие телекоммуникационные каналы без нового постановления (и, как следствие, без санкции прокурора), если выясняется, что прослушиваемое лицо дополнительно использует другие телефоны (другие телекоммуникационные каналы). Закон также позволяет оперативникам проверять компьютеры с помощью удаленного доступа. Более подробный обзор новинок тут.

Также в декабре были приняты, а 14 января вступили в силу изменения в КоАП и ПИКоАП. В новом кодексе значительно расширен список действий, которыми могут быть наказаны в административном порядке, и увеличены штрафные санкции. Введен новый вид наказания (общественные работы), предусмотрена возможность ареста правоохранительными органами (а не судом!). За повторное участие в массовом мероприятии можно получить до 30 суток ареста. Также можно получить 30 дней «в совокупности» за несколько протоколов, которые рассматриваются в одном судебном заседании. Введена ответственность за оскорбление должностного лица в интернете, усилены санкции за оскорбление должностного лица. Что касается автомобилистов, то сейчас увеличиваются штрафы за умышленное перекрытие движения, а если это будет совершено в местах проведения массовых мероприятий, могут лишить водительских прав на срок от одного до двух лет. За подачу сигнала в местах проведения массовых мероприятий теперь не только штрафуют, но и лишают водительских прав на год. Более подробный обзор изменений тут.

Не является большой новостью абсолютно произвольная правоприменительная практика белорусских судов: мы уже привыкли к административным ареста за «мелкое хулиганство» на основании ложных показаний ментов и подобным явлениям. Поэтому квалифицирование видеообращений как «пикетирования в Интернете» и вывешивание флагов как пикетирование неудивительно. Однако забавно, что в случае с флагами закон официально трактует не Верховный суд, а Главное управление внутренних дел Мингорисполкома. Суды же подчиняются приказам МВД — и осуждают!

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх