Суддзя Святаслаў Каліна разгледзеў адміністратыўную справу экаактывіста Аляксандра Казлянкі.
Казлянка не давяраў суду і хадайнічаў аб азнаямленні са справай з магчымасцю фатаграфавання. Суддзя адхіліў недавер суду і дазваліў азнаёміцца з матэрыяламі справы без фатаграфаваня. У выніку азнаямлення выявіўся спіс з 4-х чалавек, па якім Ленінскі суд карае экаактывістаў.
Падчас судовага разбіральніцтва стала ясна, што справу супраць Аляксандра Казлянкі рыхтавалі сведкі-міліцыянты: Аляксей Федарэнка засведчыў факт удзелу экаактывіста ў шэсці 14 красавіка па вуліцах Брэста, дзе той нібыта выгукваў «Не заводу АКБ!», а Андрэй Хоміч засведчыў, што Казлянка 21 красавіка не прыйшоў да яго па позве на апытанне.
Суддзя Святаслаў Каліна пастанавіў пакараць Аляксандра Казлянку паводле ч.1 арт. 23.34 на 8 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве супраць завода АКБ і на 2 базавых паводле арт. 24.6 за неяўку ў орган, які вядзе адміністратыўны працэс.