Зміцеру Паліенку прысудзілі штраф

У суддзе Заводскага раёна Мінска 14 снежня адбыўся суд над Зміцерам Паліенкам. Суддзя Анастасія Асіпчук прысудзіла грамадскаму актывісту штраф 980 рублёў па арт 23.4 КоАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі).

Паліенку сёння раніцай забралі тры чалавекі ў цывільным. Зміцер Паліенка адмовіўся наведваць лекцыі, прызначаныя яму ў мясцовым РУУС пасля вызвалення. Ён сцвярджае, што ўскладзены на яго абавязак штодзень хадзіць на «прафілактычныя мерапрыемствы» — незаконны.
На мінулым судовым паседжанні 6 снежня пратакол аб правапарушэнні даслалі на дапрацоўку. 

Міжнародная Амністыя заклікала беларускія ўлады неадкладна зняць усе абвінавачванні з былога вязня сумлення Зміцера Паліенкі і спыніць кампанію пераследу актывіста.

«Зміцер адбыў поўнае пакаранне, і цяпер яму павінны дазволіць у поўнай меры карыстацца сваімі правамі і свабодамі. Калі Зміцер падвергнецца якім-небудзь санкцыям, яго статус вязня сумлення будзе неадкладна адноўлены. Няма ніякіх законных падстаў для прад’яўлення яму якіх-небудзь абвінавачванняў», — адзначаецца ў заяве праваабаронцаў.

Крыніца

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх