Як стала вядома праваабаронцам, Стаса Канавалава, затрыманага 29 красавіка падчас акцыі «Крытычнай масы», каля 18 гадзін 2 мая выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання. Пакуль што яму не прад’явілі абвінавачанняў, але прымусілі падпісаць абязальніцтвы па яўцы пры выкліках у Следчы камітэт у межах крымінальнай справы, што была ўзбуджана супраць яго.
Дзмітрыя Паліенку пакінулі пад вартай. На гэтым тыдні яму прад’явяць абвінавачванне.
Нагадаем, жорсткае затрыманне раварыстаў-удзельнікаў «Крытычнай масы» адбылося вечарам 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПу, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна збілі і завезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі ўзбуджаныя крымінальныя справы па арт. 364 Крымінальнага кодэксу.
http://spring96.org/be/news/82974