Міжнародны заклік да акцый памяці Нікаласа Нэйры

nicolas_neiraЗ гневам на вуснах і смуткам у грудзях мы ўзгадваем Нікаласа Давіда Нэйра Альварэса (Nicolás David Neira Álvarez), 15-гадовага хлопца, які пачынаў цікавіцца анархізмам. Яго збіў калумбійскі аналаг АМАПу (ESMAD) пад час нападу на анархісцкі блок у складзе першатраўневых пратэстаў 2005 года у Багоце. Мы памятаем як мянты разбілі яго галаву аб ходнік, чым выклікалі траўму мозгу, ад якой Нікалас памёр праз некалькі дзён, 6 траўня.

Зараз, праз 10 гадоў, мы не хочам быць маўклівымі ахвярамі, мы не забылі, мы адмаўляемся дараваць. Сёння мы ўсё яшчэ сутыкаемся з тымі самымі рэпрэсіямі: рыторыкі міру не хапае, калі пастаянна адбываюцца забойствы жанчын, калі мірныя супольнасці падвяргаюцца пераследу, калі трансгендэрных людзей забіваюць, калі сагнаныя з зямлі нядаўнія сяляне амаль паміраюць з голаду на вуліцах, калі эскадроны смерці па-ранейшаму пагражаюць і бязлітасна атакуюць любыя прыкметы іншадумства, калі маладых людзей з усёй краіны гвалтам забіраюць і звозяць у невядомым кірунку на армейскіх грузавіках, калі нашы зняволеныя таварышы па-ранейшаму знаходзяцца ў пастках, якія называюцца сістэмай «пенітэрцыярнымі ўстановамі».

Дзесяць гадоў мінула, і мы радуемся, бо можам сказаць, што належым да інтэрнацыянальнай грамады, і што межы, сцягі і мовы не здолелі падзяліць нас. Мы — гэта Чылі, Балівія, Аргентына, Іберыя, Эквадор, Венесуэла, Інданезія, Палестына, Курдыстан, Грэцыя, Турцыя, Італія, Аўстралія, Беларусь, Егіпет, Мексіка. Кожны раз, калі мы ўздымаем галасы ў знак салідарнасці; калі мы абмяркоўваем на публічных мерапрыемствах ці на закрытых сходах праблемы, што могуць быць далёкімі геаграфічна, але блізкімі для нашых сэрцаў; калі мы дзейнічаем, каб зруйнаваць і збудаваць свет у адпаведнасці з нашымі жаданнямі; калі мы падпісваемся, сваімі імёнамі ці ананімна, не толькі пад акцыямі, але пад ідэяй, якая змяшчае жаданні мільёнаў — у гэтыя кароткія моманты, такія самыя кароткія што і само жыццё, мы ёсць усім светам, усёй галактыкай.

Вось чаму сёння, адсюль, мы хочам запрасіць вас правесці любыя акцыі, што вы палічыце неабходнымі, каб выказаць вашу салідарнасць з Ніка 6 траўня гэтага года, дзе б вы ні знаходзіліся. Мы спадзяемся, што пачуем пра акцыі, калі ў адзін дзень на розных мовах і з рознымі акцэнтамі вуліцы загудуць словамі «Ніка жыве!»

Заклік атрыманы праз Анархічны Чорны Крыж Багота.

Іспанскі арыгінал: https://accionlibertariaoyl.wordpress.com/2015/04/12/llamamiento-solidaridad-con-el-caso-de-nicolas-neira/

Ангельскі пераклад: http://www.anarkismo.net/article/28089

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх