Палітвязень Мікалай Дзядок амаль тыдзень як патрапіў у шпіталь

get_imgПалітвязень Мікалай Дзядок патрапіў у рэспубліканскі турэмны шпіталь у Жодзіне. Ён быў пераведзены туды з Магілёўскай турмы 30 лістапада па прычыне хваробы страўніка. Пра гэта Рацыі паведаміла жонка палітвязня Валерыя Хоціна:

Этап доўжыўся 13 гадзін. Першага студзеня ён ужо быў у Жодзіне. Зараз Мікалай ляжыць у камеры-палаце. Яму паставілі ўжо два прыкладныя дыягназы, звязаныя з хваробай страўніка. Пакуль даюць лекі і крыху водзяць на працэдуры. Пры тым, як ён казаў, робяць гэта ў кайданках, бо ў яго характарыстыцы напісана, што ён схільны да пабегу.

Мікалай Дзядок быў асуджаны да чатырох з паловай гадоў зняволення па справе анархістаў. За кратамі ён правёў ужо больш трох гадоў. Праваабаронцы прызналі Мікалая Дзядка палітвязнем і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

Источник

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх