Вязням на Акрэсціна цяпер таксама можна дасылаць лісты

akrescina-0810Адміністрацыйна арыштаваныя вязні атрымалі магчымасць свабодна ліставацца.

Пра гэта Еўрарадыё распавяла праваабаронца Наста Лойка. Па яе словах, такая мера прадугледжаная новымі нормамі Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Лойка: «Ім дазваляецца атрымліваць і дасылаць лісты і тэлеграмы без абмежавання колькасці. Гэта адбываецца за кошт саміх адміністрацыйна арыштаваных. Карэспандэнцыя, якая атрымоўваецца і дасылаецца, падлягае цэнзуры і парадак атрымання і дасылання лістоў і тэлеграм вызнчачаецца правіламі ўнутранага распарадку. Гэта больш удасканаленыя нормы. Раней былі замацаваныя толькі тэлеграмы, і тое гэта было толькі ў правілах унутранага распарадку. А цяпер паўнавартасна, на ўзроўні кодэкса ім дазволена дасылаць і лісты, і тэлеграмы. І гэта вельмі добры крок наперад, бо ёсць магчымасць падтрымліваць камунікацыю не толькі праз адваката, напрыклад».

Источник

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх