Аляксандар Францкевіч выйшаў на волю

3.09-1Сёньня ў 5.30 ранку з калёніі «Воўчыя норы» вызвалены палітвязень Аляксандар Францкевіч. Каля калёніі Аляксандра Францкевіча сустрэлі журналісты, аднадумцы і маці Тацяна Францкевіч.

«Паднялі ў 5.00, а не як звычайна пад’ём у калёніі ў 6.00. За паўгадзіны аформілі ўсе дакумэнты і ў 5.30 выпусьліці з турмы. Хутчэй за ўсе гэта зроблена раней, каб я не пасьпеў разьвітацца з сябрамі па калёніі», – мяркуе Аляксандар Францкевіч.

Палітвязень распавёў, што ўвесь час адчуваў ціск, але ціснулі і на звычайных зьняволеных:
«Калі чалавек моцны, неважна па якіх прычынах ён сядзіць, то ён вытрымае».
Апошнія пяць месяцаў Аляксандар Францкевіч правёў у ПКТ. Ведае пра тое, што адбываецца ў краіне па прэсе і лістах. Тое, што адбываецца сёньня ў Беларусі назваў «дзяржаўным тэрорам».
«У краіне перасьледуюць палітычных актывістаў, фактычна зьнішчанае самакіраваньне, дзяржава не дае грамадзянам выказваць свае погляды і пратэставаць, што яскрава выявілася ў 2011 годзе падчас маўклівых акцый», — патлумачыў актывіст анархісцкага руху Аляксандар Францкевіч.
«Мае погляды не зьмяніліся, а толькі ўмацаваліся», – адзначыў палітвязень.
3.09-2
Перад зьмяшчэньнем ў ПКТ некалькі разоў бачыўся з Эдурдам Лобавым, ведае, што пайшоў вучыцца на сваршчыка.

Палітвязень распавёў, што ў калёніі вельмі дрэннае харчаваньне.
«Пражыць можна толькі з таго, што дасылаюць сваякі. З гародніны, якую давалі ў турме, я бачыў толькі моркву».

У планах Аляксандра аднавіцца на фірме, дзе працаваў да арышту. Аляксандар праграміст.
«Да кампутара не дакранаўся 3 гады, але калі бачыў яго ў турэмшчыкаў, ажно рукі часаліся».

Цяпер плянуе ехаць у Наваполацк, дзе яму прызначылі нагляд, але паспрабуе перавесьціся ў Менск, к3.09-3аб мець магчымасьць працаваць у кампутарнай фірме.

Аляксандар Францкевіч вельмі дзякаваў усім за падтрымку і лісты, якія яму дасылалі ўвесь час. Калі ён выйшаў, то нёс вялікі пакунак з лістамі.

________________________________________________
Тры гады таму, у верасьні 2010 году, яго арыштавалі па справе анархістаў. А 24 траўня 2011 году Заводзкі суд прысудзіў Аляксандру Францкевічу тры гады пазбаўленьня волі.

Источник

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх