30 жніўня адбудзецца суд над Аляксандрам Францкевічам

францкевіч

Паседжанне будзе праходзіць у івацэвіцкай калоніі, дзе зараз знаходзіцца палітвязень. Будзе вырашацца пытанне, ці ўсталююць у адносінах да актывіста прэвентыўны пагляд пасля вызвалення. Пачатак суда ў 14.30.

У траўні 2011 года Аляксандр Францкевіч быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі па “справе анархістаў”. Яго абвінавацілі ў нападзе на шэраг дзяржаўных устаноў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. На судзе сваёй віны ён не прызнаў.

Праваабаронцы прызналі Францкевіча палітычным зняволеным і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

Чакаецца, што 3-га верасня палітвязня павінны адпусціць на волю.
Источник

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх