Бацька палітвязня Арцёма Пракапенкі наведаў сына ў калоніі


Бацька палітвязня Арцёма Пракапенкі наведаў сына ў Магілёўскай калоніі.

Пра гэта Рацыі паведаміла маці зняволенага грамадскага актывіста Віялета Пракапенка. Адміністрацыя калоніі не дазволіла перадаць палітвязню цёплыя рэчы і забраць з сабой частку прадуктаў харчавання.

— Часамі дазваляюць па некалькі кілаграмаў пасля спаткання, але цяпер яму нічога не дазволілі, бо ў яго ўжо падышоў тэрмін перадачы. Ён завёз яму лімонаў, часнаку, вітамінаў сказаў прывезці, бо гэта ўжо дазволілі перадаць. Сенціпонавыя штаны не дазволілі перадаць, хоць у Магілёве ўвогуле было васямнаццаць градусаў марозу. У яго пачаліся праблемы з зубамі, да гэтага часу ўсё было нармальна. Таксама нерв у яго ў спіне ці недзе яшчэ зашчамляе, нейкія болі.

Негледзячы на гэта, кажа Віялеты Пракапенка, яе сын трымаецца бадзёра. Пачаў артымліваць навагоднія паштоўкі з віншаваннямі.

Арцём Пракапенка быў асуджаны разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамалотавым да 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзела КДБ. У верасні гэтага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю, пасля таго як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Арцём Пракапенка і Яўген Васьковіч адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

Крыніца

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх