Палітвязьня Арцёма Пракапенку, які адбывае 7-гадовае пакараньне ў Магілёўскай калёніі, наведаў адвакат. 22 жніўня ўвечары Арцём выйшаў з ШЫЗА, куды яго зьмясьцілі на 7 сутак за адмову працаваць у другую зьмену.
Адвакат распавёў, што настрой ў Арцёма бадзёры, але хлопец вельмі схуднеў, бо з 8 жніўня трымаў галадоўку. Палітвязень паабяцаў адвакату спыніць галадоўку.
Раней Арцёму Пракапенку, як злоснаму парушальніку рэжыму, скарацілі так званую «атаварку» з 500 тысяч да 100 тысяч.
Арцём Пракапенка і Павал Сырамалотаў асуджаныя разам зь Яўгенам Васьковічам на 7 гадоў зьняволеньня кожны за спробу падпалу дзьвярэй бабруйскага аддзелу КДБ.