Палітвязень, якога перавялі ў крытую турму ў Магілёве, сустрэўся са сваім адвакатам. Яўген Васьковіч пачуваецца добра, «нават лепш чым у калоніі». Паводле яго словаў, у турме, бывае, даюць смачную ежу.
Разам з тым палітвязень ужо двойчы апынуўся ў карцары, дзе знаходзіцца і зараз. Першы раз ён трапіў туды за тое, што адмовіўся «працаваць на фашыстоўскую ўладу», у другі раз — на дзесяць сутак за тое, што заснуў у карцары, паведамляе прэс-служба БХД.