Магілёўскі суд не задаволіў скаргу ўдзельнікаў падпалу бабруйскага КДБ

На судовым паседжанні, якое адбылося 14 ліпеня, прысутнічаў адвакат Аляксандр Галіеў, а таксама родныя і калегі Яўгена Васьковіча. Самога яго на працэсе не было. Родныя Васьковіча адзначаюць, што разгляд касацыйнай скаргі заняў не больш за гадзіну.

Нагадаем, што ўвечары 16 кастрычніка 2010 года Яўген Васьковіч, Павел Сырамолатаў і Арцём Пракапенка кінулі ў будынак бабруйскага КДБ дзьве бутэлькі с гаручай сумессю. Адна з іх ударылася аб сцяну, другая ўпала на ганак дома. Агонь быў патушаны. Страты ад дзеянняў моладзі ацанілі ў 253 тысячы рублёў. Кожнага з іх суд асудзіў на 7 год калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Крыніца

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *