Аляксандра Францкевіча будуць судзіць 3 лютага

францкевічЯк стала вядома, 2 лютагаў 16.00 на працу да Аляксандра Францкевіча прыйшлі супрацоўнікі органаў унутранных спраў.

Прычынай затрымання могуць быць акцыі, праведзеныя нядаўна актывістамі анархісцкага руху, а таксама фотаздымкі  супраць адвольных затрыманняў, апублікаваныя ў інтэрнэце.

Францкевіч быў дастаўлены ў РУУС Савецкага раёна. Супрацоўнікі міліцыі адмаўляюцца назваць прычыну затрымання, але кажуць, што суд адбудзецца заўтра ў судзе Савецкага раёна.

На дадзены момант адбываюць адміністрацыйныя арышты 4 чалавекі, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыяваных масавых мерапрыемствах.

Нагадаем, Аляксандр Францкевіч быў прызнаны палітвязнем пасля таго, як у маі 2011 года яго асудзілі па гэтак званай «справе анархістаў» да трох гадоў пазбаўлення волі. У пачатку верасня 2013 года ён выйшаў на волю.


One thought to “Аляксандра Францкевіча будуць судзіць 3 лютага”

Добавить комментарий для мусор Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован.