Шэраг актывістаў партыі «Зялёных» падпісалі петыцыю ў абарону анархістаў

Шэраг актывістаў БПЗ падпісалі петыцыю , якая патрабуе ад праваабарончых арганізацый прызнаць палітвязнямі фігурантаў т.з. “Справы анархістаў”. Падпісанты петыцыі заклікаюць праваабарончыя арганізацыі прызнаць асуджаных па гэтай справе – Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча, вязнямі сумлення нароўні з асуджанымі па справе аб “масавых беспарадках” 19 снежня 2010.

Пазіцыю сяброў БПЗ, якія падтрымалі петыцыйную кампанію, тлумачыць сябра Цэнтральнага Савету партыі Уладзімір Валодзін:

“Я сам праходзіў па гэтай справе, сядзеў у турме, быў на допытах і ведаю як у ходзе следства фармаваліся доказы. Што тычыцца суду, то на вялікі жаль, гэты суд, як і многія іншыя ў сучаснай Беларусі, ішоў з працэсуальнымі парушэннямі. Віна падсудных не была даказаная, але яны былі прызнаныя вінаватымі амаль па ўсіх пунктах абвінавачання. Нават калі б асуджаныя сапраўды здзяйснялі прыпісаныя ім ўчынкі, то і тады такое пакаранне для іх было б празмерна вялікім. Большасць акцый, якія ім прыпісваюцца, варта кваліфікаваць па артыкулах адміністрацыйнага, а не крымінальнага кодэкса”.

Крыніца

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *