Бацькі палітвязня Арцёма Пракапенкі ў лістападзе наведаюць сына

20120727_prokopenko_tДазвол на кароткатэрміновае спатканне дала адміністрацыя Магілёўскай калоніі. Пра гэта Беларускаму Радыё Рацыя паведаміла маці зняволенага актывіста Віялета Пракапенка.

– Атрымліваецца, што пакуль прывядуць, туды-сюды – і 2 гадзіны. Сустрэча праз шкло, праз тэлефонную трубку. Вось і ўсё. Астатняе – па-ранейшаму. Працуе на металаапрацоўцы, штосьці там рэжа. Са здароўем усё добра. Вось паедзем, глянем на яго. Нам ён не піша, а тэлефануе. Там у іх графік для тэлефанаванняў ёсць.Чатыры тэлефанаванні дазволены на месяц.

Арцём Пракапенка быў асуджаны разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамалотавым да 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзела КДБ. У верасні мінулага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю пасля таго, як напісаў прашэнне пра памілаванне на імя Лукашэнкі. Арцём Пракапенка і Яўген Васьковіч адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

Источник

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх